Вы тут

СААЗ: у Афрыцы толькі 13 краін вакцынавалі ад COVID-19 больш за 10% насельніцтва


Пастаўленую Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) мэту — вакцынаваць у кожнай краіне Афрыкі ад каранавіруса да канца бягучага месяца 10% насельніцтва — выканалі пакуль толькі 13 дзяржаў кантынента з 54, паведамляе БелТА.


«13 краін Афрыкі змаглі справіцца з задачай па вакцынацыі насельніцтва ад COVID-19, — гаворыцца ў паведамленні. — Між тым існуючы недахоп вакцыны сур’ёзна запавольвае прышчэпачную праграму ў шматлікіх рэгіёнах кантынента».

Па апублікаваных дадзеных, найбольшая колькасць вакцынаваных па адносінах да агульнага насельніцтва налічваецца на Сейшэльскіх выспах — 72%. Далей ідуць Маўрыкій (55% вакцынаваных), Марока (44%), Туніс (21%), Каморскія выспы і Каба-Вэрдэ па 18%. На поўдні Афрыкі ў Зімбабвэ і Батсване атрымалі прышчэпкі 13% насельніцтва, у ПАР — 12%.

Кіраўнік афрыканскага прадстаўніцтва СААЗ Матшыдіса Моэці заявіла 16 верасня, што Афрыка значна адстае ад іншых частак свету па вакцынацыі. Шмат у чым гэта следства недахопу на кантыненце вакцыны ад COVID-19. Паводле яе слоў, колькасць цалкам прышчэпленых жыхароў Афрыкі складае ўсяго толькі 50 млн, або 3,6% насельніцтва кантынента.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.