Вы тут

Аб’яўлены конкурс на канцэпцыю беларускага павільёна на Венецыянскай біенале ў 2022 годзе


Аб’яўлены конкурс на стварэнне куратарскай канцэпцыі беларускага павільёна на 59-й Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва ў 2022 годзе, інфармуе БелТА.


Мэта конкурсу — вызначыць куратарскую канцэпцыю нацыянальнага павільёна, а таксама неабходныя арганізацыйныя мерапрыемствы па правядзенні выставы для прадстаўлення беларускага павільёна ў конкурсе.

Заяўкі прымаюцца па 24 верасня. У конкурсе могуць удзельнічаць мастацтвазнаўцы, мастакі і іншыя фізічныя асобы, якія маюць досвед арганізацыі і правядзення буйных культурных праектаў у галіне выставачнай дзейнасці. Дапускаюцца да ўдзелу грамадзяне Беларусі, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі рэспублікі.

Канцэпцыя павінна ўлічваць дэвіз і тэму біенале («Малако сноў»), адлюстроўваць новыя арыгінальныя ідэі сучаснага мастацтва ў нашай краіне, прадстаўляць беларускі павільён на высокім ідэйна-мастацкім узроўні.

Арганізатары конкурсу — Міністэрства культуры і Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў. Вынікі будуць апублікаваныя на іх афіцыйных сайтах пасля вынясення рашэння журы (не пазней за 28 кастрычніка).

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».