Вы тут

Дыетолаг назвала тры самых бюджэтных «суперпрадукта»


Дыетолаг Вольга Дэкер лічыць насенне лёну, марскую капусту і грэчку самымі бюджэтнымі «суперпрадуктамі». Пра гэта спецыяліст паведаміла ў сваім Instagram, піша РИА Новости.


Паводле яе слоў, насенне лёну ўтрымлівае масу карысных рэчываў: вітаміны груп А, В, Е і F, жалеза, кальцый, магній, цынк. Акрамя таго, яны багатыя ненасычанымі тлушчамі Амега-3 і Амега-6, а таксама клятчаткай. Дзякуючы ім зніжаецца рызыка развіцця анкалогіі, нармалізуецца праца сэрца і страўнікава-кішачнага тракта, таксама яны дапамагаюць рэгуляваць цукар у крыві, адзначае эксперт.

У марской капусце, акрамя вітамінаў, ёсць шмат ёду. Прадукт валодае ачышчальным дзеяннем, выводзячы таксіны з арганізма. Гэты прадукт раяць уключаць у рацыён пры захворваннях шчытападобнай залозы і для прафілактыкі рака, аднак у яго ёсць супрацьпаказанні, у сувязі з чым неабходна кансультацыя спецыяліста.

Грэчка багатая бялком і не ўтрымлівае крухмал або глютен. У ёй шмат вітамінаў групы В, антыаксідантаў, жалеза, а таксама клятчаткі, якая адказвае за нармальнае функцыянаванне страўнікава-кішачнага тракта і пачуццё насычэння, заявіла спецыяліст.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.