Вы тут

Кампанія Apple прыбрала яшчэ адну дэталь з камплекта iPhone 13


Амерыканская кампанія Apple вырашыла адмовіцца яшчэ ад адной дэталі з камплекты iPhone 13. Гаворка ідзе пра ўпаковачную плёнку ў каробке з гаджэтам, паведамляе Apple Insider. Да гэтага кампанія перастала класці зарадную прыладу, піша МИР24.


Карпарацыя патлумачыла сваю ініцыятыву. Уся справа ў клопаце пра экалогію. Замест плёнкі захаваецца толькі стыкер-пломба, якую трэба будзе пацягнуць і адарваць, каб атрымаць доступ да запаветнага змесціва.

Пакуль iPhone 13 яшчэ не паступілі ў продаж, пастаўкі чакаюцца ў пятніцу, 24 верасня. Анонс смартфонаў дадзенай серыі адбыўся 14 верасня. Распрацоўшчыкі запэўніваюць, што ўсе навінкі абсталяваныя працэсарам A15 Bionic, але версіі чыпа для Pro-версій мацней версій для базавых мадэляў iPhone 13 і 13 mini, паведамляецца на сайце Apple.

На наступны дзень пасля правядзення прэзентацыі новай тэхнікі кампанія Apple прыбрала з продажу смартфоны iPhone 12 Pro і iPhone XR. Гэтыя мадэлі былі выдаленыя з анлайн-крамы карпарацыі. Пра прычыны такога рашэння «яблычны» гігант пакуль не распавёў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.