Вы тут

Лукашэнка: Мы заўсёды будзем прытрымлівацца сяброўства беларусаў і малдаван


Прэзідэнт сустрэўся з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Малдовы Віктарам Сарачанам з нагоды завяршэння яго кадэнцыі.


«Вы былі добрым паслом сваёй краіны. Вы не толькі падтрымлівалі сяброўскія адносіны нашых краін (што ўваходзіць у абавязкі сапраўднага пасла), а ў асабістым і дзяржаўным плане заўсёды імкнуліся душой і сэрцам, каб малдаване і беларусы былі побач», — сказаў Прэзідэнт.

Па яго словах, шмат было зроблена паслом для нарошчвання тавараабароту дзвюх краін.

«Гэта аснова. Вы павінны ведаць, што мы заўсёды будзем прытрымлівацца сяброўства беларусаў і малдаван. Мы вельмі хочам, каб Малдова заставалася сяброўскай, суверэннай, незалежнай дзяржавай і паступова вырашала свае праблемы», — дадаў кіраўнік краіны.

Ён заўважыў: у Малдовы пасля распаду Савецкага Саюза былі няпростыя часы, але за апошнія гады зроблена нямала, каб краіна вызначылася, дзе яе інтарэсы і ў якім кірунку развівацца далей.

«У гэтым плане Ігар Дадон (былы Прэзідэнт Малдовы. — „Зв.“) нямала зрабіў. Трэба сказаць, прыйшла новая ўлада, да кіраўніцтва краіны прыйшлі новыя людзі. Я ўпэўнены, што яны вымушаны будуць праводзіць палітыку ў інтарэсах Малдовы. Інтарэсы кіраўніцтва перад усім павінны быць такімі», — канстатуе Аляксандр Лукашэнка.

Малдову ў размове з паслом кіраўнік краіны назваў жамчужынай Еўропы, да якой ён заўсёды адносіўся з любоўю.

«І я бачу развіццё Малдовы як суверэннай незалежнай дзяржавы. У гэтым ёсць інтарэс народа. Не думаю, што знойдзецца палітык, які б праводзіў іншую палітыку. Народ не дазволіць праводзіць палітыку на згортванне суверэнітэту і незалежнасці. Хай гэта невялікі народ, але з вельмі вялікімі палітычнымі амбіцыямі на незалежнасць сваёй дзяржавы. І ў гэтым плане мы заўсёды будзем на вашым баку», — мяркуе Аляксандр Лукашэнка.

Ён заяўляе, што Беларусь спажывае вялікія аб’ёмы прадукцыі малдаван і далей будзе гэта рабіць, калі гэта выгадна краіне-партнёру. Прэзідэнт падкрэслівае, што экспартуе ў Беларусь неабходныя тавары — аўтамабілі, механізмы, трактары, тралейбусы.

«Тое, што вы прасілі. Вы ведаеце, я сам бываў на сумесных прадпрыемствах, адкрываў іх, прымаў рашэнні разам з уладамі апошняга часу. Таму ў гэтым кірунку мы будзем дзейнічаць. Вы для нас заўсёды застанецеся добрым сябрам, і мы гатовы выкарыстаць вашы сувязі для ўзмацнення гэтага сяброўства», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Наздвычайны і Паўнамоцны Пасол Віктар Сарачан акцэнтуе, што за час яго дзейнасці ў нашай дзяржаве адбылося пераасэнсаванне адносін дзвюх краін, і Беларусь заўсёды па-сяброўску адносілася да Малдовы.

«Я памятаю візіты Прэзідэнта Дандона сюды, яго выказванні пра размовы з вамі. Вы былі як бацька для яго. Я дзякую вам за важны крок, які вы зрабілі ў 2018 годзе, калі Данон упершыню быў тут. Па яго просьбе нам была аказана дапамога сяльгас-, камунальнай тэхнікай. Гэта быў істотны крок для ўзмацнення нашых адносін»,— нагадаў пасол і назваў Беларусь важным стратэгічным партнёрам Малдовы.

Ён сцвярджае, што за чатыры гады, што ён знаходзіўся ў Беларусі, з падарожжаў па краіне заўважыў: кіраўніцтва займаецца добраўпарадкаваннем дзяржавы і стварае яе незалежнасць.

«Мы адчуваем сяброўскі, бацькоўскі клопат пра нашу краіну. Мы вельмі цэнім той вопыт, што ёсць сёння ў Беларусі. У нас створана нямала сумесных прадпрыемстваў. У нас працуе сёння 90 пагадненняў і трактатаў, што заключаны паміж Малдовай і Беларуссю. У канцы мінулага года падпісалі дакумент аб прызнанні працоўнага стажу для грамадзян нашых краін пры налічэнні пенсіі. Зараз у працэсе падрыхтоўкі да падпісання знаходзіцца пагадненне аб рэадмісіі, узаемным прызнанні праў кіроўцаў», — кажа Віктар Сарачан.

Пасол акцэнтаваў, што акрамя таго зараз працуюць над арганізацыяй сумесных прадпрыемстваў па зборцы ліфтаў, тралейбусаў у Малдове.

«Я ўпэўнены, што гэта ўсё будзе мець працяг і далей. Вельмі хацелася, каб у гэтай няпростай палітычнай абстаноўцы ў свеце, дзе вельмі высокая турбулентнасць, нашы краіны былі ўважлівы адзін да аднаго ў адносінах, выказваннях, прыняцці рашэнняў. Гэтыя момант могуць паўплываць на лёсы нашых людзей», — канстатуе пасол.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».