Вы тут

Колькасць загінуўшых пры стральбе ў Пермі вырасла да васьмі


Колькасць загінуўшых у выніку страляніны ў Пермскім дзяржаўным нацыянальным даследчым універсітэце вырасла да васьмі, піша ТАСС са спасылкай на СК.


У Міністэрстве аховы здароўя пацвердзілі гэтую інфармацыю, удакладніўшы, што пацярпелі 24 чалавекі. «Паводле аператыўных дадзеных федэральнага цэнтра медыцыны катастроф на 11:27 мск, у выніку інцыдэнту ў Пермскім дзяржуніверсітэце восем чалавек загінулі, 24 пацярпелым аказваецца медыцынская дапамога, з іх 19 — з агнястрэльнымі раненнямі», — гаворыцца ў паведамленні.

У прэс-службе ўдакладнілі, што на месцы працуюць 25 медыцынскіх брыгад.

Па дадзеных СК, стральбу на тэрыторыі ўніверсітэта адкрыў студэнт. Яго асоба выяўленая. Пры затрыманні ён аказаў супраціў і быў паранены. Ўзбуджаная крымінальная справа.

Як паведамілі ў пракуратуры рэгіёну, пракурор Пермскага краю Павел Бухтаяраў выехаў на месца здарэння. Ён каардынуе і кантралюе працу праваахоўных і іншых ведамстваў, якія працуюць на месцы здарэння.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.