Вы тут

У чым сакрэт «кода поспеху» Камуністычнай партыі Кітая?


Распавёў «Звяздзе» Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяаюн.


Фота: БелТА

— Апошнім часам для многіх замежных сяброў «код поспеху» Камуністычнай партыі Кітая (КПК), які прыносіць не толькі карысць кітайскаму народу, але і натхняе ўвесь свет ужо на працягу цэлага стагоддзя, больш ужо не тая загадка, якая раней ніяк не знаходзіла свайго адказу, — заўважыў Се Сяаюн. — Такія складнікі гэтага «кода поспеху», як ідэйная канцэпцыя развіцця, якая ставіць народ у цэнтры ўвагі, накіраванасць на тое, каб крочыць у нагу з часам, палітычная смеласць самарэвалюцыі і адаптаваная да мясцовых умоў стратэгія адраснай барацьбы з беднасцю, дапамагаюць людзям лепш зразумець пытанне: якой менавіта палітычнай партыяй з'яўляецца КПК?

26 жніўня Аддзелам прапаганды ЦК КПК апублікаваны дакумент пад назвай «КПК: гістарычная місія і ўклад». Дакумент усебакова распавядае пра стагадовую барацьбу КПК, дае глыбокае тлумачэнне яе ідэй, практыкі і дасягненняў у кіраванні краінай, падрабязна аналізуе, адкуль і куды рушыць кампартыя. Для сусветнай супольнасці дакумент цалкам можа стаць карысным кіраўніцтвам, каб зразумець КПК аб'ёмна, усебакова і па сутнасці.

Сэрца для народа

— Па-першае, КПК — гэта палітычная партыя, якая ўсім сэрцам служыць народу. Дакумент у такіх раздзелах, як «Вярхоўнае месца ў сэрцы — гэта народ», «Народ — апора бесперапынных перамог», «Народ — гаспадар краіны», «Народ павінен мець найлепшае жыццё», ярка тлумачыць каштоўнасную арыентацыю КПК, глыбока раскрывае логіку свайго развіцця і код перамогі за мінулае стагоддзе. Ярка дэманструецца цвёрдая пазіцыя КПК як марксісцкай партыі і глыбокае суперажыванне з народам як вялікай партыі са стагадовым мінулым.

З дня свайго заснавання КПК прымае імкненне народа да шчасця і адраджэнне кітайскай нацыі як сваю асноўную мэту і першапачатковую місію, — пакрэсліў Се Сяаюн. — І кампартыя прывяла народ да гэтай мэты шляхам працяглай барацьбы. Сёння кітайцы жывуць так, як марылі тысячагоддзямі. Кітайская нацыя, здзейсніўшы вялікі скачок і стаўшы на ногі, стала багацейшай і мацнейшай, паспяхова ажыццявіла «мэту першага стагоддзя» — усебаковую пабудову сярэднезаможнага грамадства і цяпер з поўнай энергіяй рухаецца да ажыццяўлення «мэты другога стагоддзя» — усебакова будаваць мадэрнізаваную сацыялістычную дзяржаву.

Бліскучыя перспектывы

— Па-другое, КПК — гэта палітычная партыя, якая не стамілася ад рэалізацыі сваіх ідэалаў. Дакумент у такіх раздзелах, як «Прытрымлівацца навуковых тэорый як кіраўніцтва», «Цвёрда быць прыхільнымі ідэалам і перакананням», «Бесперапынна прасоўваць свае пошукі» і «Устойліва пераадолець усялякія рызыкі і выклікі», апісвае, як КПК пад кіраўніцтвам марксізму з цвёрдай верай, адвагай у пошуках, духоўнай непахіснасцю і нягнуткай упартасцю вяла нястомную барацьбу за шчасце народа і адраджэнне кітайскай нацыі, — адзначыў Се Сяаюн.

На працягу ста гадоў КПК заўсёды прытрымліваецца ідэалаў і перакананняў камунізму і сацыялізму, заклікае людзей цвёрда рушыць наперад да мэты барацьбы, развіваецца і ўмацоўваецца ў вельмі цяжкіх сітуацыях, дамагаецца прарываў з бязвыхаднага становішча, рашуча пераадольвае цяжкасці і нягоды. КПК, высока трымаючы вялікі сцяг сацыялізму з кітайскай спецыфікай, дэманструе жыццяздольнасць і бліскучыя перспектывы.

Надзейная апора

— Па-трэцяе, КПК — гэта палітычная партыя з моцным лідарствам і кіраваннем. Дакумент у такіх раздзелах, як «ЦК КПК моцны і магутны», «Распрацаваць правільныя палітычныя курсы, стратэгіі і тактыкі», «Эфектыўна рэалізаваць вызначаныя рашэнні і планы», «Аб'яднаць разнастайныя сілы» і «Загартаваць высокакваліфікаваныя кадравыя атрады», сістэмна раскрывае ключ да таго, чаму КПК здольная на поспехі.

Кітай як краіна з велізарнай тэрыторыяй, вялікім насельніцтвам і найскладанейшымі нацыянальнымі ўмовамі павінна мець моцнае кіраўніцтва, каб паспяхова імкнуцца да незалежнасці, развіцця і росквіту, — лічыць Се Сяаюн. — Гісторыя і практыка неаднаразова даказвалі, што КПК з'явілася самай надзейнай апорай кітайскага народа і самай надзейнай кіруючай сілай у момант узрушэнняў і цяжкасцяў менавіта дзякуючы свайму моцнаму лідарству і мастацтву кіравання.

Смеласць да самарэвалюцыі

— Па-чацвёртае, КПК — гэта палітычная партыя, якая заўсёды захоўвае бадзёрасць і жыццяздольнасць. Дакумент, зыходзячы з чатырох аспектаў, такіх як «Прыхільнасць прынцыпам унутрыпартыйнай дэмакратыі», «Смеласць выпраўляць памылкі», «Падтрыманне здароўя арганізма» і «Акцэнт на навучанні і падвядзенні вынікаў», раскрывае таямніцу КПК у захаванні яе бадзёрасці і жыццяздольнасці.

Смеласць да самарэвалюцыі — гэта самая адметная рыса КПК, а таксама яе самая вялікая перавага, — упэўнены Се Сяаюн. — За мінулае стагоддзе КПК, пераадолеўшы ўзрушэнні і вытрымаўшы любыя выпрабаванні, зноў і зноў знаходзіцца ў авангардзе эпохі і захоўвае энергію маладосці, менавіта дзякуючы таму, што яна можа не толькі весці народ для ажыццяўлення вялікай сацыяльнай рэвалюцыі, але і здзяйсняць вялікую самарэвалюцыю і заўсёды падтрымліваць сваю жыццяздольнасць.

Агульныя каштоўнасці

— Па-пятае, КПК — гэта палітычная партыя, якая ўносіць уклад у мір і развіццё чалавецтва. Згодна з дакументам, «Падтрымліваць мір ва ўсім свеце», «Садзейнічаць агульнаму развіццю», «Прытрымлівацца шляху мірнага развіцця» і «Прасоўваць пабудову супольнасці адзінага лёсу чалавецтва» з'яўляюцца каштоўнасцямі і практычнымі дзеяннямі кампартыі.

КПК, для якой будучыня і лёс чалавецтва — заўсёдны яе клопат, гатовая ісці наперад рука аб руку з усімі прагрэсіўнымі сіламі свету, — кажа Се Сяаюн. — Пры любых міжнародных абставінах КПК заўсёды адстойвае такія агульныя каштоўнасці ўсяго чалавецтва, як мір, развіццё, роўнасць, справядлівасць, дэмакратыя і свабода. Яна заўсёды прасоўвае дух інтэрнацыяналізму, заўсёды стаіць на правым баку гісторыі і на баку прагрэсу чалавецтва, робіць унёсак у справу міру і развіццё нашага свету.

Як прадбачыць будучыню?

Варта адзначыць, што, як гаворыцца ў заключэнні дакумента, «Палітычныя партыі, як і развіццё ўсіх падзей, маюць бачную логіку. Зыходзячы з мінулага КПК, мы можам растлумачыць яе сучаснасць і прадбачыць яе будучыню». Азіраючыся на мінулае, стагадовая барацьба і дасягненні кіравання КПК прынеслі мудрасць усходняга народа на карысць развіцця і прагрэсу сусветнай палітычнай цывілізацыі і ўнеслі важны ўклад у забеспячэнне ўстойлівага і мірнага развіцця чалавецтва. Звярнуўшы позірк у будучыню, Кітай пад кіраўніцтвам КПК будзе працягваць адыграваць ролю адказнай дзяржавы і надаваць новы імпульс сумеснаму развіццю ўсіх краін свету шляхам свайго новага развіцця.

Пасля таго, як у 2016 годзе выйшла ў свет рускамоўнае выданне кнігі «Сі Цзіньпін. Аб дзяржаўным кіраванні», цікавасць да вывучэння ідэйнай канцэпцыі і практыкі дзяржаўнага кіравання Кітая ўсё больш расце ў Беларусі, і ўзаемнае ўзбагачэнне паміж нашымі краінамі ў галіне дзяржаўнага кіравання працягвае паглыбляцца, — мяркуе Се Сяаюн. — Я ўпэўнены, што дакумент «КПК: гістарычная місія і ўклад», безумоўна, выкліча цікавасць у многіх беларускіх сяброў, якія імкнуцца яшчэ лепш зразумець феномен КПК.

Падрыхтаваў Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».