Вы тут

Мужчына пры будаўніцтве дома ў Гродзенскім раёне выявіў рэшткі двух чалавек


Астанкі двух чалавек выяўленыя падчас будаўніцтва дома ў Гродзенскім раёне, паведамляе прадстаўнік ДКСЭ па Гродзенскай вобласці Алена Місюкевіч.


Фота: УДКСЭ па Гродзенскай вобласці.

Жыхар Гродна набыў зямельны ўчастак у Гродзенскім раёне і збіраўся ўзвесці на ім будынак. Пры капанні траншэі пад падмурак ён выявіў касцяныя астанкі. Аб знаходцы тут жа апавясціў міліцыю. На месца выязджала следча-аператыўная група са спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

«Выяўленыя аб’екты канфіскаваныя і накіраваны ва ўпраўленне ДКСЭ па Гродзенскай вобласці для правядзення судовай медыка-крыміналістычнай экспертызы. Паводле вынікаў даследавання, знойдзеныя парэшткі належаць двум людзям, даўнасць іх пахавання складае не менш за 70 гадоў», — распавяла Алена Місюкевіч.

Па дадзеным факце Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта праводзіць праверку.

Паводле ацэнкі спецыялістаў, даследаванне касцяных парэшткаў — адна з найбольш складаных судовых экспертыз. Падчас судовай медыка-крыміналістычнай экспертызы могуць быць устаноўлены колькасць пахаваных людзей, якім належалі касцяныя астанкі, узрост, рост, палавая прыналежнасць, даўнасць пахавання, механізм утварэння пашкоджанняў на касцяных рэштках і іншыя падрабязнасці.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.