Вы тут

Кадравы панядзелак у Прэзідэнта Беларусі: новыя паслы, кіраўнікі райвыканкамаў і кампаній


Прэзідэнтам прызначаны паслом у Таджыкістан — Віктар Дзенісенка, паслом у Бразілію — Сяргей Лукашэвіч, а ў Рэспубліку Карэя — Андрэй Чарнецкі. Старшынёй Камянецкага райвыканкама прызначаны Віталь Кулак, старшынёй Жабінкаўскага райвыканкама Вадзім Краўчук, старшынёй Касцюковіцкага райвыканкама Аляксандра Міхеенка, кіраўніком адміністрацыі Першамайскага раёна Віцебска Яўген Сямёнычаў. Кампанію «Мабільныя ТэлеСістэмы» ўзначаліць Уладзіслаў Андрэйчанка.


У працоўным парадку Аляксандр Лукашэнка ўзгадніў: на пасаду першага намесніка Міністра культуры Валерыя Грамаду, намесніка Міністра культуры Сяргея Саракача, першага намесніка Міністра працы і сацыяльнай абароны Наталлю Паўлючэнка, кіруючага Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва Юлію Берднікаву, дырэктара Дэпартамента па ядзернай энергетыцы Міністэрства энергетыкі Аляксея Дзербіна, дырэктара рэдакцыйна-выдавецкай установы «Выдавецкі дом «Педагагічная прэса» Кацярыну Дубінскую, членамі Віцебскага аблвыканкама Мікалая Арлова і Уладзіміра Бабічава. 

Ад Азіі да Амерыкі

Аляксандр Лукашэнка пры прызначэнні паслоў адзначыў міністру замежных спраў Уладзіміру Макею, што памыляцца з кандыдатурамі нельга. Міністр адказаў: абмяркоўвалі адказна, некалькі раўнадаў было сустрэч з кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта, прэм’ер-міністрам.

«Што датычыцца Таджыкістана, — гэта не проста сяброўская краіна: там будуць створаны ўсе ўмовы для работы. І з Прэзідэнтам мы падтрымліваем сяброўскія адносіны, прычым даўнія. У нас няма практычна сакрэтаў адзін ад аднаго. Гэта паказаў і апошні трохдзённы візіт. Вам будзе з гэтай краінай лёгка працаваць. Узровень патэнцыялу па гандлі там вельмі высокі, ёсць за кошт якіх кірункаў дадаваць», — акцэнтаваў Прэзідэнт.

Ён канстатуе, што галоўная задача для любога пасла — гандлёва-эканамічныя адносіны, у палітычным плане з краінамі, куды прызначаюцца дыпламаты, праблем няма.

«Бразілія — вялікая дзяржава, магутная. Нам неабходна пашыраць сваю прысутнасць там. Хаця б пакрысе. Я маю на ўвазе гандлёва-эканамічныя адносіны. У палітыцы будзеце бачыць, наколькі гэта магчыма. МЗС павінен дапамагчы праз Расію, праз БРІКС», — мяркуе кіраўнік краіны.

Па яго словах, Расія можа аказаць падтрымку ў прасоўванні нашых інтарэсаў асабліва зараз. «Санкцыйны перыяд і для іх складаны, і для нас гэта нялёгка. Але, як бачыце, спраўляемся і справімся. І Бразілія ў гэтым спісе павінна быць адной з асноўных дзяржаў, за кошт якіх мы зможам сябе стабільна адчуваць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Пра рэферэндум і сельскую гаспадарку

Сваю размову з прадстаўнікамі вертыкалі ўлады Прэзідэнт пачаў з таго, што нагадаў пра будучы рэферэндум. Менавіта кіраўнікам на месцах неабходна будзе тлумачыць людзям, якія змены чакаюцца.

«Мы проста людзям раскажам, якія змены нас чакаюць у сувязі з Канстытуцыяй, каб нас не папракнулі, што мы ўтрымліваем уладу пасінелымі рукамі і пад сябе робім гэтую Канстытуцыю. Ніхто пад сябе нічога рабіць не збіраецца, як абяцалі, так і правядзём рэферэндум. Арганізаваць рэферэндум — наша задача. Усіх, хто за гэтым сталом. Ва ўсіх будуць розныя функцыі, але мэта адна», — заўважыў Прэзідэнт.

Паводле яго, няпросты быў год для сельскай гаспадаркі, а ўсе кіраўнікі райвыканкамаў павінны ёй надаваць асаблівую ўвагу. Прэзідэнт падкрэслівае, што і восень падкінула праблем у выглядзе дажджоў.

«У палях палова ўраджаю. Кукуруза: за кошт яе мы павінны дабраць зерня, якое нам патрэбна. Асабліва не трэба маліцца на зерне. Калі ёсць магчымасці, неабходна мець сілас з кукурузы, яго нарыхтоўваць. Трэба на месцы разабрацца, што неабходна кожнай гаспадарцы, каб пракарміць сваю жывёлу», — сцвярджае кіраўнік краіны.

Па словах Аляксандра Лукашэнкі, ні па адной з культур няма праблем з дзяржзаказам — ён практычна выкананы.

«Дзяржава і людзі будуць забяспечаны зернем у неабходнай колькасці. Галоўнае зараз паглядзець, што неабходна жывёлагадоўлі», — акцэнтуе Прэзідэнт.

Ён падкрэслівае, што для птушка- і свінагадоўлі неабходна для кармлення зерне кукурузы. У гадоўлі буйнога рагатага скату неабходна глядзець, як лепш у кожным канкрэтным выпадку: ці сілас у траншэю пакласці, ці нарыхтаваць зерне, закансерваваўшы яго ў рукаў. 

«Галоўнае, каб быў парадак і дысцыпліна. Нічога нельга страціць. Усё, што вырашчана, неабходна сабраць. Натуральна, неабходны цукровыя буракі, але вельмі важна зараз падыйсці да бульбы. Не так шмат у нас у гаспадарках спецыялізаваных гэтай культуры. А спецгаспадаркі ўмеюць збіраць. Няшмат гародніны мы яшчэ вырошчваем для ўнутранага спажывання», — кажа Аляксандр Лукашэнка.

Акрамя гэтага ён звяртае ўвагу на неабходнасць працаваць з людзьмі на месцы.«Калі мы хочам падтрымкі з боку насельніцтва, беларускага народа, неабходна працаваць з народам. Такія вось задачы», — рэзюмуе Прэзідэнт.


Каментарый у тэму

Дырэктар «Мабільных ТэлеСістэм» Уладзіслаў АНДРЭЙЧАНКА расказаў, што асноўнай місіяй кампаніі, 51 % актываў якой належыць дзяржаве, будзе захаванне інфармацыйнай бяспекі. Таксама МТС плануе нарошчваць тэхналагічнасць дзейнасці, хуткасць інтэрнету, распрацоўваць новыя прадукты.

«На першы план у нас выходзіць карысць для грамадства, кліентаў, рост вытворчасці ўнутры кампаніі, каб не забывацца пра сваіх супрацоўніках, каб у нас было цікава працаваць», — сказаў Уладзіслаў Андрэйчанка.

Ён нагадаў, што некалькі разоў у СМІ падымаліся размовы аб продажы дзяржаўнай долі кампаніі, але сёння рана прагназаваць і казаць пра такую магчымасць.

Старшыня Камянецкага райвыканкама Віталь КУЛАК звярнуў увагу журналістаў на тую тлумачальную работу па зменах Канстытуцыі, якой будзе займацца на новай пасадзе. 

«Нашы людзі гатовы слухаць і чуць. Мы праводзім рэгулярна сустрэчы ў працоўных калектывах. Яны праходзяць актыўна. Нашы грамадзяне цікавяцца, задаюць пытанні па развіцці канкрэтнага рэгіёна і ў цэлым развіцці рэспублікі», — дадаў ён.

Другая задача для мясцовай улады — сельская гаспадарка, праца ў гэтым сектары не скончылася з уборкай збожжа.

«Сельскагаспадарчы год працягваецца далей. Уборачная кампанія збожжавых завершаная. Наперадзе не менш важная работа па ўборцы кукурузы і пасеву азімых культур. Канечне, стрымліваюць умовы надвор’я. Але прымаецца шэраг тэхналагічных мер, што дазваляюць у аптымальныя тэрміны правесці работы», — падкрэсліў Віталь Кулак.

Сяргей ЛУКАШЭВІЧ, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі заўважыў, што гэта краіна — лакаматыў супрацоўніцтва з Беларуссю ў Лацінскай Амерыцы. Бразілія ўваходзіць у 20 буйнейшых партнёраў нашай дзяржавы па тавараабароце.

«Наша прысутнасць у Лацінскай Амерыцы не такога шырокага кшталту, як у іншых краінах, але яно не менш важнае ў сувязі з узмацненнем далёкай дугі. Прэзідэнт адзначыў на сустрэчы неабходнасць пашырэння нашай прысутнасці, і мы падумаем, як гэта рэалізаваць. Вельмі важна, што настрой пасольства — на дзейнасць з беларускімі прадпрыемствамі. Мы павінны паглядзець на тыя нішы, на тыя магчымасці, што Беларусь можа адкрыць на гэтым буйным і ёмістым рынку», — падкрэсліў Сяргей Лукашэвіч.

Віктар ДЗЕНІСЕНКА, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Таджыкістане адзначыў, што галоўны прыярытэт у айчыннай дыпламатыі — эканамічны. «Будзем дадаваць. Патэнцыял і ў нас, і ў Таджыкістане неблагі», — пракаментаваў Віктар Дзенісенка.

Па сумяшчальніцтве пасол ў Таджыкістане будзе працаваць і з Афганістанам. «Па мінулым годзе ў нас тавараабарот з Афганістанам склаў больш за 181 мільён долараў. Гэта добры паказчык. Я думаю, гэты ўзровень неабходна трымаць. Зразумела, што ўнутрыпалітычная сітуацыя ў Афганістане складаная, але будзе ісці пошук больш прымальнага механізму супрацоўніцтва і для нас, і для афганскага боку. Будзем спадзявацца на нармалізацыю сітуацыі», — канстатаваў кіраўнік дыпламатычнай місіі.

Марыя ДАДАЛКА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».