Вы тут

У гонар знакамітага плаката


Цырымонія адкрыцця інфармацыйнай дошкі, прысвечанай 80-годдзю пачатку Вялікай Айчыннай вайны і 80-годдзю з дня выхаду агітплаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», адбылася ў Гомелі. Дошку размясцілі на будынку ААТ «Палесдрук».


Менавіта на базе гомельскай фабрыкі «Палесдрук» у спецыяльна створанай перасоўнай друкарні 5 ліпеня 1941 года з’явіўся першы нумар гэтага выдання. Мінск ужо быў акупіраваны фашыстамі. Усяго ў Гомелі было надрукавана 13 нумароў, бо ў канцы жніўня рэдакцыя пакінула горад, да якога набліжаліся немцы.

Рэдагаваў агітплакат пісьменнік, журналіст Міхась Чавускі, ураджэнец вёскі Казловічы Жлобінскага раёна. Мастак сатырычнага выдання — Віталь Букаты — былы вучань 9-га класа Гомельскай чыгуначнай школы. Таленавіты юнак ваяваў як баец-сатырык і як партызан-мінёр, загінуў пры выкананні баявога задання.

Агітплакат выходзіў у розных месцах, з рознай перыядычнасцю, розным тыражом. Але таемнымі, пакручастымі сцежкамі ён даходзіў амаль да кожнага партызанскага атрада, да кожнай акупіраванай вёсачкі і быў у найвялікшай цане: па мерках каштоўнасцей каціраваўся нараўне з аўтаматам, кулямётам, толавай шашкай…

— Кожны час мае сваіх герояў: герояў працоўных будняў, ваеннага ліхалецця, надзвычайных падзей. У суровым 1941-м любоў да Радзімы дала гораду герояў: дзевяцікласніка Віталя Букатага і літсупрацоўнікаў, якія былі ўпэўнены, што агульнымі намаганнямі атрымаюць перамогу над ворагам, — адзначыла намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Алена Алексіна. — Праз час так і адбылося. Менавіта гэты пасыл натхняў і аб’ядноўваў патрыётаў у крывавай вайне.

Адкрыццё дошкі прайшло ў межах мерапрыемстваў ΧVI Міжнароднага фестывалю-свята «Славянскія літаратурныя дажынкі». У цырымоніі ўзялі ўдзел начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Дзяніс Язерскі, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама Мікалай Святагор, старшыня Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Гаўрыловіч, дырэктар ААТ «Палесдрук» Уладзімір Мяжэвіч.

Галоўны рэдактар часопіса «Вожык» Юлія Зарэцкая выказала словы падзякі гомельскім уладам, грамадскім арганізацыям і ўстановам за адкрыццё дошкі, ушанаванне памяці пра агітплакат «Раздавім фашысцкую гадзіну», пераемнікам якога годна з’яўляецца часопіс «Вожык».

Юрый ВЯРБІЦКІ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.