Вы тут

Прараба ў Баранавічах асудзілі на тры гады калоніі за крадзеж будматэрыялаў


Баранавіцкая міжраённая пракуратура падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачванне ў дачыненні да 40-гадовага мясцовага жыхара, якому інкрымінавалася крадзеж маёмасці ў буйным памеры шляхам выкарыстання сваіх паўнамоцтваў, а таксама службовы падлог, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.


Фота: prokuratura.gov.by

Мужчына працаваў вытворцам работ у адной з будаўнічых арганізацый. Як выявіла судовае следства, ён супрацьпраўна завалодаў будматэрыяламі коштам звыш Br9,9 тыс. Затым, аформіўшы падробленыя дакументы аб спісанні матэрыялаў, прадаў іх за Br2 тыс.

Дзеянні прараба кваліфікаваныя па ч.3 арт.210 і ч.1 арт.427 Крымінальнага кодэкса. З улікам прадстаўленых дзяржабвінаваўцам доказаў суд прызнаў яго вінаватым і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на 3 гады са штрафам у памеры 200 базавых велічынь. Таксама мужчына на 5 гадоў пазбаўлены права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?