Вы тут

Піневіч: ложкі пад COVID-19 адкрываюцца прэвентыўна


Ложкі пад COVID-19 адкрываюцца прэвентыўна, нягледзячы на тое, што гэта патрабуе рэсурсаў, паведаміў журналістам міністр аховы здароўя Дзмітрый Піневіч, перадае БелТА.


«Месцаў у бальніцах хапае. Больш таго, мы прэвентыўна адкрываем ложкі ў кожным рэгіёне, — сказаў Дзмітрый Піневіч. — Штодзённа праводзім відэаканферэнцыі з рэгіёнамі, напрыклад, у Брэсцкім рэгіёне ёсць 560 свабодных месцаў, якія перапрафіляваны. У кагосьці больш, у кагосьці менш, але свабодны ложкавы фонд ёсць усюды, у Мінску ў тым ліку».

Міністр падкрэсліў, што лячэнне ў стацыянары павінен атрымаць кожны, хто мае патрэбу ў гэтым. «Наша задача заключаецца ў тым, каб любы пацыент быў шпіталізаваны ў стацыянар і любы пацыент, які не мае патрэбы ў стацыянары, быў выведзены на сістэму далечвання або ў амбулаторнае звяно, таму што знаходжанне ў стацыянары на тэрмін большы, чым належыць, нясе за сабой іншыя рызыкі — перакрыжаванае інфіцыраванне, шпітальныя інфекцыі і г. д.», — сказаў ён.

Паводле слоў Дзмітрыя Піневіча, вопыт этапнасці аказання медыцынскай дапамогі, атрыманы ў час першай хвалі, паказаў правільнасць гэтага шляху, па ім ідзе ўвесь свет. Гэта мае на ўвазе максімальна хуткае вывядзенне пацыентаў са стацыянарнага блока на далечванне або дадому, калі пацыент не мае патрэбы ў гэтым відзе медыцынскай дапамогі. «Дома і сцены дапамагаюць», — дадаў ён.

Са 100 тыс. ложкаў, якія ёсць у краіне, перапрафіляваны пад кавід амаль трэць. «Мы ложкі адкрываем загадзя, як бы гэта не было рэсурсазатратным. Усе спрабуюць па-рознаму гэта ацэньваць, але лепш мы разгорнем гэтыя ложкі і затрацім рэсурсы на іх разгортванне, каб кожны чалавек мог атрымаць даступную медыцынскую дапамогу», — адзначыў міністр.

Больш таго, прадаўжаецца аказанне медыцынскай дапамогі па іншых напрамках. У прыватнасці, у 10-й бальніцы Мінска працуюць 120 афтальмалагічных ложкаў. «І мы нават не думаем іх закрываць», — сказаў Дзмітрый Піневіч. Па-ранейшаму прымаюць пацыентаў анкалагічнага, кардыялагічнага, хірургічнага, траўматалагічнага профіляў. Аказваць спецыялізаваную дапамогу плануецца максімальна. «Таму просім: дапамажыце нам, але перш за ўсё сабе — прыйдзіце на вакцынацыю», — рэзюмаваў міністр.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Добраўпарадкаванне. У гарадах, на сельгаспрадпрыемствах, могілках, уздоўж трас і ў дварах

Да канца года ў краіне павінны ліквідаваць усе міні-палігоны для адходаў.

Грамадства

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

Арктычнае ўварванне на змену цёпламу паветру. Калі чакаць першы снег? Прагноз ад Дзмітрыя Рабава

З чым звязана такая восеньская зменлівасць надвор’я і калі чакаць першы снег.