Вы тут

Медыкі распавялі пра стан дзяцей мігранткі, якая загінула на беларуска-польскай мяжы


Трое дзяцей 39-гадовай мігранткі з Ірака, якая загінула на мяжы, знаходзяцца ў Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, іх жыццю нішто не пагражае, паведамляе БелТА.


«У бальніцу даставілі двух дзяўчынак і хлопчыка ва ўзросце 8, 10 і 15 гадоў. Дзякуючы агульным намаганням псіхолага, супрацоўнікаў стацыянара быў дасягнуты кантакт з дзецьмі. Яны спакойна спалі ўсю ноч», — распавялі ў Гродзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы.

Адразу пры паступленні дзяцей абследавалі. Па выяўленых адхіленняў стану здароўя прызначана лячэнне.

«Цяпер яны адчуваюць сябе значна лепш. Жыццю і здароўю іх нішто не пагражае», — падкрэслілі ў клініцы.

Працягвае працу з дзецьмі і псіхолаг.

Сітуацыя з дзецьмі на кантролі мясцовай улады. Сёння іх наведалі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Віктар Пранюк і старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук. Яны ўручылі дзецям прадуктовыя наборы, неабходныя рэчы, перададзеныя прадпрыемствамі і грамадскімі арганізацыямі рэгіёну.

Раней гігіенічныя наборы і вопратку дзецям перадала Гродзенская абласная арганізацыя Беларускага Чырвонага Крыжа.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?