Вы тут

Холадна і дажджліва. А ў мінулыя выхадныя выпала каля паловы месячнай нормы ападкаў


Учора цэнтр халоднага цыклону перамясціўся з тэрыторыі нашай краіны на Бранскую вобласць Расіі. Але шчыльныя дажджавыя аблокі па-ранейшаму будуць накрываць краіну вераснёўскімі ападкамі. На працягу тыдня нас чакае халоднае і вільготнае надвор'е, паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Сіноптыкі паведамляюць, што за два дні выходных ападкаў выпала больш чым дастаткова, а месцамі па Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцях — нават больш за тое, што звычайна бывае за ўвесь верасень. У рэкардсменах Ваўкавыскі раён. Тут за суботу і нядзелю выпала 78 мм ападкаў, што складае 126 % месячнай нормы.

А з аўторка паветраная маса на тэрыторыю нашай краіны працягне паступаць з поўначы Еўропы.

І ў сераду Беларусь застанецца пад уплывам халодных паветраных мас і атмасферных франтоў цыклону. Будзе пераважаць воблачнае надвор'е. На значнай частцы тэрыторыі пройдуць невялікія дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах могуць узнікаць туманы. Вецер прагназуецца паўночна-заходні, паўночны ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 7 градусаў. Удзень будзе
4—10 цяпла, па паўднёвым захадзе — 6—12 градусаў вышэй за нуль.

Не стане цяплей у нас і ў чацвер. У гэты дзень захаваецца ўплыў халодных і няўстойлівых паветраных мас, будзе воблачна з праясненнямі. Уначы ў многіх раёнах пройдуць невялікія дажджы, удзень дажджоў стане менш і яны будуць насіць кароткачасовы характар. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман. Вецер прагназуецца няўстойлівы ўмераны. Тэмпература паветра ўначы складзе 2—7 цяпла, а ўдзень будзе ад плюс 5 градусаў да 11 цяпла, па паўднёвым захадзе — плюс 12—14 градусаў вышэй за нуль.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу надвор'е стане фарміраваць чарговая сістэма атмасферных франтоў з Балтыйскага мора. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. Вецер прагназуецца паўднёвы з пераходам на заходні парывісты, месцамі моцны парывісты. Тэмпература паветра ўначы складзе ад плюс 2 да плюс 9 градусаў, удзень — 7—14 цяпла.

Сяргей КУРКАЧ

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».