Вы тут

СААЗ: свет павінен праяўляць пільнасць адносна вірусаў грыпу


Свет павінен праяўляць пільнасць адносна вірусаў грыпу. Такая інфармацыя са спасылкай на даныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя размешчана на сайце Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, паведамляе БелТА.


Паводле даных СААЗ, з верасня па студзень 2021 года ў свеце зафіксавана рэкордна нізкая колькасць выпадкаў грыпу і менш узораў было даступна для аналізу, чым папярэднія гады. Доля пацверджаных выпадкаў грыпу ад усіх пратэсціраваных у гэты перыяд склала менш за 0,2 працэнта. Пры гэтым тры папярэднія сезоны грыпу гэты паказчык складаў 17 працэнтаў. Уклад у зніжэнне актыўнасці грыпу ўнеслі меры па барацьбе з COVID-19, у тым ліку абмежаванне турызму, нашэнне ахоўных масак і захаванне дыстанцыі.

Разам з тым, адзначаюць эксперты СААЗ, свет павінен праяўляць пільнасць адносна вірусаў грыпу, вірусы з пандэмічным патэнцыялам могуць з’явіцца ў любы момант. У сувязі з гэтым краіны павінны прадоўжыць сумесную работу ў рамках Глабальнай сістэмы эпіднагляду за грыпам і мер у адказ, у тым ліку правядзенне вакцынацыі.

У гэтым сезоне вакцынацыя супраць грыпу будзе праходзіць на фоне пандэміі і праводзімай вакцынацыі супраць COVID-19. У сувязі з гэтым унесены дапаўненні ў тактыку вакцынацыі, пры гэтым улічаны пазіцыі міжнародных і айчынных экспертаў, а таксама рэкамендацыі вытворцаў вакцын.

Згодна з распрацаваным Міністэрствам аховы здароўя парадкам, вакцынацыя супраць грыпу ў першую чаргу будзе праводзіцца дарослым, якія завяршылі курс вакцынацыі супраць COVID-19, дзецям 0-17 гадоў у адпаведнасці з Нацыянальным календаром прафілактычных прышчэпак і дзецям, якія наведваюць установы адукацыі.

У выпадку правядзення пацыенту вакцынацыі супраць грыпу і COVID-19 спачатку рэкамендуецца завяршыць курс вакцын супраць каранавіруса, а затым не раней чым праз 14 дзён пасля гэтага праводзіць вакцынацыю супраць грыпу. Па жаданні пацыента дапушчальна і сумеснае (у адзін дзень) прымяненне вакцын супраць COVID-19 і супраць грыпу (за выключэннем жывых вакцын). Пацыент, у якога адсутнічаюць проціпаказанні, павінен аформіць пісьмова інфармаваную згоду.

Перыяд правядзення вакцынацыі супраць грыпу падоўжаны да пачатку 2022 года (пры ўмове, што не будзе актыўнай цыркуляцыі вірусаў грыпу).

У 2021 годзе ў састаў вакцын для прафілактыкі грыпу ўнесены змяненні па дзвюх пазіцыях.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

Урач — пра тое, як цяпер праяўляе сябе каранавірус

«Больш сталі хварэць маладыя людзі, цяжарныя і дзеці».

Грамадства

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Як у Гомелі настаўнікі выхоўваюць юных патрыётаў

Кіраўнікі па ваенна-патрыятычным выхаванні, якія з гэтага навучальнага года з'явіліся ў школах краіны, — значная дапамога педагагічнаму кал

Эканоміка

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Харчовая бяспека. Гародніны і бульбы хопіць усім

Дарэчы, частку гэтай прадукцыі накіруем на экспарт, у прыватнасці журавіны.

Грамадства

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Старадаўнія сядзібы Гродзеншчыны. Шукаем балі, прывідаў і натхненне

Пад натхненнем чырвонага кастрычніка мы вырашылі адправіцца на пошукі цікавых месцаў і містычных гісторый.