Вы тут

Колькасць ахвяр каранавіруса ў ЗША перавысіла колькасць загінулых ад «іспанкі»


Колькасць ахвяр пандэміі каранавіруса ў ЗША дасягнула 675 885, што перавышае колькасць загінуўшых ад эпідэміі так званага іспанскага грыпу ў 1918-1919 гадах. Гэта вынікае з дадзеных універсітэта Джонса Хопкінса, паведамляе ТАСС.


Згодна з інфармацыяй федэральных цэнтраў па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША, колькасць ахвяр «іспанкі» склала 675 тыс. Гэта прыкладны лік, аднак ён адлюстроўвае маштабы трагедыі. Раней менавіта пандэмія іспанскага грыпу была самай смертаноснай у гісторыі ЗША.

Разам з гэтым колькасць ахвяр каранавіруса ў Злучаных Штатах працягвае расці на фоне распаўсюджвання дэльта-штаму. Гэта асабліва тычыцца паўднёва-ўсходніх штатаў, дзе мала вакцынаваных. Сярэдняя штодзённая смяротнасць ад інфекцыі за апошні тыдзень складае больш за 2 тыс. чалавек.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».