Вы тут

Сабаленка ўпершыню ў кар’еры кваліфікавалася на выніковы турнір WTA


Беларуска Арына Сабаленка ўпершыню ў кар’еры выступіць на выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), паведамляе БелТА.


Фота: БелТА

Зараз лепшая беларуская тэнісістка займае другое месца ў сусветным рэйтынгу і ўжо забяспечыла сабе месца сярод удзельніц выніковага турніру 2021 года. Туды таксама кваліфікаваліся першая ракетка планеты аўстралійка Эшлі Барці і чэшская тэнісістка Барбора Крэйчыкава, якая ідзе трэцяй у чэмпіёнскай гонцы. Сабаленка і Крейчыкава дэбютуюць на гэтых спаборніцтвах. Эшлі Барці у 2019 годзе стала пераможцай выніковага турніру WTA, а ў мінулым годзе ён не праводзіўся з-за пандэміі каронавіруса.

У гэтым годзе выніковы турнір упершыню пройдзе ў мексіканскай Гвадалахары. Яго старт вызначаны на 8 лістапада.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.