Вы тут

Ацяпленне пададзена ва ўсе сацыяльныя аб’екты сталіцы. Куды звяртацца, калі з ім штосьці не так


Ацяпляльны сезон для дзіцячых садкоў, школ, устаноў аховы здароўя і сацыяльнай сферы, музеяў, бібліятэк і дзяржаўных архіваў Мінска пачаўся 20 верасня. Такая інфармацыя была агучана на нарадзе ў Менгарвыканкаме, прысвечаным запуску ацяплення ў горадзе, перадае агенцтва «Мінск-Навіны».


Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч адзначыў, што нягледзячы на гэта на этапе пуску ацяплення магчымыя шурпатасці: перагрэву, недатопы і інш.

Гарадскія ўлады заклікаюць жыхароў, а таксама кіраўніцтва ўстаноў, якія сутыкнуліся з такімі цяжкасцямі, звяртацца ў цеплазабяспечваючыя арганізацыі за дапамогай альбо кансультацыяй.

Дыспетчарскія службы пастаўшчыкоў паслугі ацяплення працуюць кругласутачна.

Тэлефоны дыспетчарскай філіяла «Мінскія цеплавыя сеткі» РУП «Мінскэнерга»: +375 (17) 298-27-27, +375 (17) 298-27-37; КУП  «Мінсккамунцепласетка» +375 (17) 272-78-88.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?