Вы тут

Магілёўскі інстытут МУС запрашае на дзень адкрытых дзвярэй


Яны гасцінна расчыняць іх для будучых «аніськіных» і «каменскіх» у пятніцу 24 верасня.


— Супрацоўнікі і курсанты інстытута максімальна поўна пазнаёмяць падлеткаў з рэаліямі курсанцкага жыцця, — паведаміў афіцыйны прадстаўнік інстытута Кірыл Маржанаў. 

Для наведвальнікаў будзе арганізавана выстава міліцэйскіх спецсродкаў. Напрыклад, кафедра крымінальнага працэсу і крыміналістыкі прадэманструе прылады і прыстасаванні, якімі карыстаюцца будучыя спецыялісты ў сваёй рабоце. Будзе добрая нагода азнаёміцца з матэрыяльна-тэхнічнай базай ВНУ, паглядзець інтэрнат для курсантаў, ацаніць інтэрактыўны цір і спецыяльную паласу перашкод. Курсанты інстытута паклапаціліся пра творчую частку праграмы і гатовы ўразіць гасцей сваімі талентамі.

Дарэчы, жадаючыя паступіць на факультэт міліцыі, могуць да 15 красавіка 2021 года звяртацца ў РАУС па месцы жыхарства для афармлення асабістай справы. Калі ёсць пытанні, звяртайцеся ў афіцыйную групу Магілёўскага інстытута МУС у сацыяльнай сетцы «УКантакце» vk.com/mimvd або па тэлефоне 8 (0222) 71 96 4.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва Магілёўскага інстытута МУС

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.