Школы, дзіцячыя сады, бальніцы, музеі, бібліятэкі і іншыя сацыяльныя ўстановы па ўсёй краіне пачалі ацяпляць яшчэ ў панядзелак, а сёння абяцаюць пачаць падаграваць і жылыя дамы Беларусі. Пры гэтым у аўторак гомельскія ўлады, напрыклад, ужо завяршылі падключэнне ацяплення сацыяльных аб'ектаў, брэсцкія — толькі распачалі ацяпляльны сезон, а віцебскія — пусцілі цяпло ў кватэры сваіх жыхароў.
Варта адзначыць, што ўсе абазначаныя аб'екты знаходзяцца ў рэжыме працеплівання. Гэта значыць, што хоць батарэі навобмацак будуць здавацца халоднымі, грэцца яны працягнуць (цепланосьбіт у іх будзе меншай тэмпературы). Такім чынам, падключаныя сістэмы ацяплення працуюць, калі сярэднясутачная тэмпературы паветра на вуліцы 10 градусаў і вышэй.
Нагадаем, што падстава для пачатку ацяплення ў аб'ектах сацыяльнай сферы — сярэднясутачная тэмпература за акном 10 градусаў і ніжэй на працягу пяці дзён. А для падключэння цяпла ў жыллі сярэднясутачная тэмпература на вуліцы павінна трымацца 8 градусаў і ніжэй на працягу пяці дзён. Апошнімі, як заўжды, пачнуць абаграваць прамысловыя і адміністрацыйныя будынкі.
Рашэнне аб пачатку ацяплення ў раёнах краіны прымаюць мясцовыя ўлады. Усім ім з аблвыканкамаў накіраваны лісты з адпаведнымі рэкамендацыямі. Мяркуючы па прагназаваных у краіне дажджах і максімальнай тэмпературы ў 14 градусаў днём, да канца гэтага тыдня ацяпленне павінна з'явіцца ва ўсіх кватэрах краіны. Вядома, калі не здарыцца пазаштатных сітуацый пры падключэнні.
Нягледзячы на прынятыя рашэнні, пацяплець аднамомантна ва ўсіх не можа, інакш праз рэзка павышаны ў трубах ціск існуе рызыка аварый і парываў. Працэс падключэння цяпла цягнецца некалькі дзён. Каб абагрэць сацыяльныя ўстановы, трэба два-тры дні, для падключэння жылля — да пяці дзён. Жыхарам старога жылфонду, дарэчы, рэкамендуюць звяртаць увагу на «паводзіны» батарэй падчас іх падключэння.
Ірына СІДАРОК, фота аўтара
Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.
Прафесійна, аператыўна, па-добраму.