Вы тут

У мікрараёне Зялёны Луг сутыкнуліся веласіпедыст і аўтамабіль, ёсць пацярпелыя


Увечары 21 верасня ў мікрараёне Зялёны Луг здарылася ДТЗ: сутыкнуліся веласіпедыст і аўтамабіль, ёсць пацярпелыя, паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі.


Фота: ДАІ

Інцыдэнт адбыўся прыкладна а 19:35 каля дома № 28 на вул. Гамарніка. Жанчына, знаходзячыся за рулём аўтамабіля «Таёта», рухалася з боку Лагойскага тракта ў напрамку вул. Мірашнічэнка і сутыкнулася з веласіпедыстам.

У выніку аварыі малады чалавек атрымаў траўмы і быў дастаўлены ў бальніцу.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ. Праводзіцца праверка.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.