Вы тут

Жыхар Пружанскага раёна даў банкаўскую карту знаёмаму і пазбавіўся больш як Br7 тыс.


Жыхар Пружанскага раёна пазбавіўся больш як Br7 тыс., падзяліўшыся банкаўскай картай са знаёмым, паведамілі БелТА ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.


У Пружанскі РАУС звярнуўся 53-гадовы вясковец і паведаміў, што некалькі дзён назад з яго банкаўскага рахунку зніклі больш Br7,2 тыс., якія засталіся ад продажу кватэры. Са слоў заяўніка, некалькі дзён запар ён прымаў гасцей і распіваў з імі спіртное. Калі алкаголь заканчваўся, гаспадар адпраўляў сяброў у краму за дадаткам. За пакупкі яны разлічваліся яго карткай. Праз некаторы час вясковец выявіў прапажу грошай.

Аператыўнікі ўстанавілі, што да гэтага датычны 35-гадовы госць пацярпелага. Мужчына прызнаў віну і патлумачыў, што зняў з чужой карткі ў банкамаце наяўныя за тры аперацыі. Частку грошай ён страціў, а астатнія выдаткаваў на асабістыя патрэбы.

Узбуджана крымінальная справа.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.