Вы тут

Уборачная кампанія прайшла пад наглядам спецыялістаў па бяспецы працы


У ходзе ўборачнай кампаніі больш за 1400 сельгасарганізацыям аказана дапамога ў забеспячэнні бяспекі работнікаў, паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны. 


Каб забяспячыць здаровыя і бяспечныя ўмовы працы работнікаў сельскагаспадарчых арганізацый у ходзе ўборачнай кампаніі з 1 ліпеня бягучага года Дэпартаментам дзяржаўнай інспекцыі працы пры правядзенні наглядных мерапрыемстваў у 153 сельгасарганізацыях спынена звыш 3,4 тысяч парушэнняў патрабаванняў аховы працы.

З-за парушэнняў патрабаванняў эксплуатацыі вытворчага абсталявання, якія маглі прывесці да няшчасных выпадкаў з работнікамі, прыпынялася да ліквідацыі парушэнняў патрабаванняў бяспекі праца 260 машын і механізмаў, а таксама 16 вытворчых участкаў. 

Па патрабаванні дзяржаўных інспектараў з-за непрымянення неабходных сродкаў індывідуальнай абароны, непраходжання медыцынскіх аглядаў, навучання і інструктажоў па ахове працы часова адхілена ад працы 715 работнікаў да ліквідацыі выяўленых парушэнняў. 

За дапушчаныя парушэнні аштрафавана 57 службовых асоб сельскагаспадарчых арганізацый, 40 работнікам — вынесеныя папярэджанні. 

У мэтах прафілактыкі траўмавання работнікаў, аказання практычнай дапамогі ў забеспячэнні аховы працы мабільнымі групамі абследавана 1271 сельскагаспадарчая арганізацыя і рэкамендавана ліквідаваць звыш 11,4 тысяч парушэнняў патрабаванняў бяспекі. З-за грубых парушэнняў патрабаванняў аховы працы па рэкамендацыях мабільных груп часова прыпынялася эксплуатацыя 445 машын і механізмаў і 13 вытворчых участкаў, адхілена ад працы 804 работніка.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».