Вы тут

Уступілі ў сілу новыя правілы па ахове працы


Цяпер афармленне і вядзенне дакументаў па ахове працы  можна весці ў электронным выглядзе. Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


21 верасня 2021 г. уступілі ў сілу Правілы па ахове працы, зацверджаныя пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 1 лiпеня 2021 г. № 53.

Гэтай жа пастановай прызнаны страціўшымі сілу Міжгаліновыя агульныя правілы па ахове працы, зацверджаныя пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 3 чэрвеня 2003 г. № 70.

Правілы па ахове працы захавалі пераемнасць з міжгаліновымі агульнымі правіламі па ахове працы і накіраваны на забеспячэнне здаровых і бяспечных умоў працы работнікаў. Правілы, як і раней распаўсюджваюцца на працадаўцаў незалежна ад іх арганізацыйна-прававых формаў і формаў уласнасці, якія ажыццяўляюць розныя віды эканамічнай дзейнасці.

Таксама дакумент карэктуе абавязкі працадаўцаў па забеспячэнні бяспечных умоў працы, прадугледжаныя Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ахове працы».

Правілы ўстанаўліваюць патрабаванні да арганізацыі работы па ахове працы; тэрыторыі, будынкаў, збудаванняў і памяшканняў арганізацыі; санітарна-бытавога абслугоўвання працуючых; сістэмам ацяплення, вентыляцыі і кандыцыянавання; вытворчых працэсаў i выкананні работ з павышанай небяспекай; арганізацыі працоўных месцаў і іншыя патрабаванні.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».