Вы тут

Хатняя энцыклапедыя


Кансерваваная кукуруза

Фота: pixabay.com

Спатрэбіцца: кукуруза маладая. Для прыгатавання марынаду на 4 паўлітровыя слоічкі: вада — 1 л; цукар — 2 ст. л; соль — 30 г; лімонная кіслата — 0,5 ч. л.

  • Кукурузу чысцім ад лісця, прамываем і складаем у каструлю.
  • Маладая кукуруза варыцца хвілін 15—20, старая — ад гадзіны да паўтары.
  • Звараную кукурузу перакладаем у халодную ваду, гэта дапаможа лёгка і хутка аддзяліць зерне ад пачаткаў.
  • Зерне засыпаем у падрыхтаваныя для кансервавання паўлітровыя слоічкі.
  • Варым марынад: змяшаўшы ўсе інгрэдыенты, даводзім да кіпення і праз пару хвілін выключаем агонь.
  • Заліваем марынад у слоічкі і стэрылізуем кукурузу 15 хвілін, закатваем слоікі, пераварочваем дном уверх і пакідаем астываць.

Запраўка для баршчу

Спатрэбіцца: буракі — 2 кг, морква — 1 кг, памідоры — 1 кг, цыбуля рэпчатая — 1 кг, балгарскі перац — 0,5 кг, часнок — 5 зубчыкаў, алей — 250 мл, воцат — 100 мл, соль — 100 г, цукар — 200 г.

Вымыць і ачысціць гародніну. Буракі і моркву надзерці на буйнай тарцы. Цыбулю, памідоры і балгарскі перац нарэзаць кубікамі. Усю гародніну скласці ў глыбокую каструлю, змяшаць, дадаць здробнены часнок. У іншай ёмістасці змяшаць алей, воцат, соль і цукар. Гэтым марынадам заліць гародніну, старанна змяшаць і пакінуць настойвацца на гадзіну. Затым паставіць каструлю з гародніннай сумессю на сярэдні агонь, давесці да кіпення і тушыць, памешваючы, паўгадзіны. Гатовую гарачую запраўку для баршчу раскласці па стэрылізаваных слоіках і закатаць.


Квашаныя буракі на зіму

Такая закуска цудоўна падыходзіць да мясных страў.

Спатрэбіцца: буракі — 1 кг, вада — 1 л і соль на смак.

Буракі добра прамыць, абабраць, нарэзаць лустачкамі і шчыльна выкласці ў слоік. Прыгатаваць расол, размяшаўшы ў вадзе соль. Заліць ім буракі, зверху пакласці груз і накрыць слоік тканінай. Пакінуць буракі квасіцца на 2 тыдні, час ад часу выдаляючы пену, якая ўтвараецца.


Салата з буракоў і кабачкоў

Гэтая салата атрымліваецца трохі рэзкаватай з-за спецый і вельмі незвычайнай на смак.

Спатрэбіцца: буракі — 2 кг, кабачкі — 4 кг , цыбуля — 2 кг, цукар — 2 шклянкі, соль — 4 ст. л., алей — 250 мл, воцат 9 % — 100 мл, карыца, молаты чорны перац і гваздзіка на смак.

Буракі надзерці на буйной тарцы. Кабачкі парэзаць кубікамі, абабраўшы і выдаліўшы насенне. Цыбулю нарэзаць кубікамі. Усю гародніну змяшаць у каструлі, дадаць астатнія інгрэдыенты, давесці да кіпення і варыць на слабым агні 30 хвілін. Гарачаю салату раскласці па слоіках і адразу закатаць.


Пераноска для дроў з каністры

Каб не насіць у руках цяжкія паленні і сухія галінкі, можна зрабіць адмысловую пераноску для дроў. Дзякуючы гэтаму прыстасаванню, можна за адзін раз перанесці шмат дроў. Да таго ж адзенне застанецца чыстым.

Для вырабу такой пераноскі спатрэбіцца толькі каністра. Яе варта ўзяць аб'ёмам 10 л (можна, вядома, выбраць і больш ёмістыя варыянты, але тады пераноска можа быць залішне грувасткай). Галоўнай умовай павінна быць наяўнасць у каністры моцнай і зручнай ручкі.

Для вырабу пераноскі неабходна ўсяго толькі выразаць з дапамогай вострага нажа супрацьлеглыя сценкі.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.