Вы тут

Егерскі аб'езд


Егер Смалявіцкага аддзялення Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Уладзімір Краснагурцаў кожны дзень аб'язджае тэрыторыю паляўнічых угоддзяў, а яны ў яго — вакол вёскі Бабі Лес. Егерскія клопаты ў гэты восеньскі час немалыя: падрыхтаваць на зіму падкормачныя пляцоўкі для аленяў, ласёў і казуль, засеяць рапсам для іх паляны, нарыхтаваць сухое зерне розных гатункаў. З надыходам цёмнага часу сутак Уладзімір Фёдаравіч заводзіць свой надзейны «Мінск» і наведвае куточкі, дзе пасвяцца і сапернічаюць паміж сабою высакародныя алені і ласі — у рагатых цяпер самы час гону, таму егер вартуе іх ад браканьераў. Болей за 10 гадоў Уладзімір Краснагурцаў на гэтай неспакойнай і клопатнай пасадзе. Перад гэтым амаль сорак гадоў працаваў мантажнікам-высотнікам на будоўлі, паўстагоддзя быў брыгадзірам, будаваў аэрапорт «Мінск-2», футбольную арэну ў Барысаве, аб'екты па ўсёй краіне.


— І ўсё-такі родная старонка паклікала назад — у бацькоўскую вёску, знайшлася і праца па душы, — кажа жыхар Бабяга Леса.

Анатоль КЛЯШЧУК

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.