Вы тут

У Віцебскай вобласці аб’яўлены конкурс маладых навукоўцаў і спецыялістаў


Стартаваў прыём заявак на штогадовы адкрыты конкурс на атрыманне прэмій Віцебскага аблвыканкама таленавітымі маладымі навукоўцамі і спецыялістамі. Такая інфармацыя размешчана на сайце аблвыканкама.


Конкурс праводзіцца для стымулявання навукова-даследчай дзейнасці маладых людзей, якія займаюцца перспектыўнымі навуковымі пошукамі і распрацоўкамі ў арганізацыях Віцебскай вобласці. Спаборніцтва пройдзе па наступных напрамках: фундаментальныя даследаванні — 3 прэміі і прыкладныя даследаванні і распрацоўкі — 4 прэміі, у тым ліку адна прэмія за лепшую распрацоўку па дасягненню вынікаў у эканоміі і беражлівасці.

Прыём заявак на ўдзел у конкурсе ажыццяўляецца да 1 снежня гэтага года. Да ўдзелу дапускаюцца доктара навук ва ўзросце да 45 гадоў, кандыдаты навук — да 35 гадоў, навукоўцы без ступені — да 30 гадоў (на 1 кастрычніка гэтага года), якія маюць не менш за тры навуковых публікацый у часопісах і зборніках па тэме конкурснай работы.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.