Вы тут

Больш за 100 спартсменаў збярэ ў Магілёве Кубак Беларусі па дзюдо


Больш за 100 спартсменаў збярэ ў Магілёве 23-25 ​​верасня Кубак Беларусі па дзюдо, паведамілі БелТА ў адміністрацыі спартыўнага комплексу «Алімпіец», на базе якога адбудуцца спаборніцтвы.

У абласным цэнтры будуць спаборнічаць спартсмены ад 18 гадоў і старэй з кваліфікацыяй не ніжэй за кандыдата ў майстры спорту з усіх рэгіёнаў краіны. Да ўдзелу могуць быць таксама дапушчаныя спартсмены малодша 17 гадоў, якія ў бягучым годзе сталі пераможцамі або прызёрамі рэспубліканскіх першынстваў да 21 года або да 23 гадоў, а таксама прызёрамі чэмпіянатаў Еўропы ці свету ў любой узроставай катэгорыі.

У першы дзень Кубка адбудзецца пасяджэнне судзейскай калегіі і ўзважванне спартсменаў, у другі і трэці дні пройдуць самі баі і фінальныя блокі. У мэтах прафілактыкі распаўсюджвання COVID-19 спаборніцтвы пройдуць без гледачоў з захаваннем масачнага рэжыму.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.