Вы тут

Арт-галерэю і магазін мастацкіх промыслаў адкрыюць у Ракаўскім прадмесці


Арт-галерэю, магазін мастацкіх промыслаў і кафэ адкрыюць на тэрыторыі сталічнага Ракаўскага прадмесця ў 2022 годзе, расказаў БелТА дырэктар КУП «Мінская спадчына» Аляксандр Кохан.


Фота: БелТА

«Забудова Ракаўскага прадмесця прадаўжаецца. З 15 будынкаў, запланаваных да ўзвядзення або рэканструкцыі ў гэтым месцы, па сямі вядуцца будаўнічыя работы. З кастрычніка пачнём яшчэ адзін. Тры аб’екты ўжо ўведзены ў эксплуатацыю. Да канца бягучага года плануецца здаць яшчэ два будынкі, а на 2022 год запланаваны ўвод шасці аб’ектаў, — расказаў Аляксандр Кохан. — Праект забудовы прадмесця прадугледжвае насычэнне былой вытворчай зоны рознымі адукацыйнымі і забаўляльнымі месцамі. Так, у двух уведзеных у эксплуатацыю будынках былога галоўнага корпуса хлебазавода нумар 1 функцыянуе пякарня з дэманстрацыйнай выпечкай і піраговая, што дало магчымасць захаваць пераемнасць выкарыстання аб’екта. Мінчане таксама паспелі ўжо скарыстацца паслугамі адукацыйнага цэнтра. У 2022 годзе іх чакае адкрыццё арт-магазіна мастацкіх промыслаў, а таксама ўтульнага кафэ».

У Ракаўскім прадмесці таксама плануюць адкрыць джаз-клуб і гандлёва-рамесны пасаж з магчымасцю рэалізацыі работ беларускіх майстроў, правядзеннем майстар-класаў па ганчарнай справе, ткацтве. Па меры ўводу аб’ектаў у эксплуатацыю тут таксама пачнуць функцыянаваць медыцынскія цэнтры, міні-гасцініцы, аб’екты па абслугоўванні насельніцтва, фітнес-цэнтр.

Цяперс у Ракаўскім прадмесці, дзе раней размяшчалася вытворчая зона хлебазавода нумар 1, вядзецца поўнамаштабнае будаўніцтва квартала малапавярховай забудовы. Плануецца, што месца будзе асяродкам культурнага і грамадскага жыцця сталіцы, стане адным з цэнтраў для адпачынку сталічных жыхароў і турыстаў. Завяршыць яго забудову павінны да канца 2023 года.

Выбар рэдакцыі

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».