Вы тут

Інклюзіўны батанічны сад і безбар’ерную пляцоўку адкрыюць у Віцебскім раёне


У аграгарадку Кіраўская Віцебскага раёна сёння адкрыюць інклюзіўны батанічны сад і добраўпарадкаваную шматфункцыянальную безбар’ерную пляцоўку, паведаміла БелТА дырэктар тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН) Віцебскага раёна Кацярына Лазоўская.


Гэты важны для аграгарадка аб’ект з’явіцца побач з аддзяленнем сацыяльнай рэабілітацыі для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў раённага ТЦСАН. Рэалізацыя гэтага праекта стала магчымай дзякуючы перамозе на конкурсе міні-праектаў «Тандэм VI». На ўладкаванне саду і пляцоўкі было выдзелена больш за $ 4,3 тыс. Новая пляцоўка з садам размяшчаецца ў цэнтры аграгардка. Разам з суседнімі спартыўнай і дзіцячай пляцоўкамі яна стане комплекснай зонай адпачынку.

На новым аб’екце размяшчаецца пляцоўка для гульні ў бочэ з даступнымі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі тратуарамі і пад’язнымі дарожкамі. Вакол пляцоўкі для зручнасці інвалідаў-калясачнікаў паклалі плітку, усталявалі альтанку і лаўку з перголай — навесам, які ў летні час будзе накрыты павойным раслінай.

У інклюзіўным садзе з’явіліся высокія градкі спецыяльна для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Яны ўяўляюць сабой скрыні, устаноўленыя на ўстойлівых падстаўках і размешчаныя так, каб у людзей, якія перасоўваюцца ў інвалідных калясках, яны знаходзіліся на ўзроўні рук, — для выгоды працы ў інклюзіўны агародзе. Тут будуць вырошчваць кветкі і духмяныя травы — своеасаблівая фітатэрапія на свежым паветры. У садзе ўжо высаджаны туі і бярозкі, а ўвесну ў ім знойдзе новае месца жыхарства бэз.

На ўрачыстым адкрыцці пабываюць і спартсмены — людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія прафесійна займаюцца бочэ. Яны правядуць майстар-клас па гэтай універсальнай гульні, у якой дасягаць высокіх вынікаў могуць як людзі з інваліднасцю, так і дзеці і пенсіянеры.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.