Вы тут

У Мінску мужчына ўдарыў нажом у жывот незнаёмца, які папрасіў закурыць


Штампоўшчык сталічнага завода ўдарыў незнаёмца нажом у жывот і схаваўся. Ноччу нападніка затрымалі аператыўнікі Фрунзенскага РУУС Мінска. Аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на ГУУС Мінгарвыканкама.


«Увечары 15 верасня 40-гадовы мінчанін ішоў каля прадуктовай крамы, калі да яго з патрабаваннем пазычыць цыгарэту і грошай на спіртное падышлі двое нецвярозых мужчын. У адказ на занадта грубую, на ягоную думку, просьбу раней неаднаразова судзімы за крадзяжы жыхар сталіцы дастаў з кішэні нож і ўдарыў аднаго з незнаёмцаў у жывот», — распавялі ў ГУУС.

Пакуль прыяцель і ахоўнік крамы выклікалі 33-гадоваму мінчаніну хуткую дапамогу, нападнік схаваўся. Праваахоўнікі ў той жа дзень устанавілі месцазнаходжанне падазраванага і ўначы затрымалі яго. Да таго часу фігурант ужо пачаў знішчаць доказы: пазбавіўся ад нажа і кінуў у мыццё адзенне са слядамі крыві.

Следчыя далі дзеянням мінчаніна прававую ацэнку і распачалі крымінальную справу.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».