Вы тут

У Гродна падлетак расплаціўся за камп’ютарную гульню знойдзенай картай


У Гродна падлетак расплаціўся за камп’ютарную гульню знойдзенай картай. Распачатая крымінальная справа, паведамляе БелТА са спасылкай на Кастрычніцкае РУУС Гродна.


Жыхарка Гродна страціла банкаўскую карту. Знайшоў яе вучань адной з школ абласнога цэнтра. Хлопец 2007 года нараджэння знайшоў прымяненне знаходцы.

«Ён аплаціў праз мабільны тэлефон сваю камп’ютарную гульню коштам br 102», — распавялі ў міліцыі.

Вынікам неабдуманых дзеянняў стала ўзбуджэнне крымінальнай справы па арт. 212 КК (крадзеж маёмасці шляхам мадыфікацыі камп’ютарнай інфармацыі). У міліцыі нагадалі, што крымінальная адказнасць за дадзенае злачынства надыходзіць з 14 гадоў.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

У свеце

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

На краі бездані. Чаму Латвію захліснула пандэмія?

У Латвіі ўведзены жорсткі лакдаўн, каб прыпыніць распаўсюджванне COVІD-19.

Эканоміка

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

З «шэрымі» выплатамі цяпер лепш не рызыкаваць

КДК выявілі 30 злачынстваў па выплаце зарплаты ў канвертах.

Эканоміка

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

Іван Крупко: Забеспячэнне харчовай бяспекі — найважнейшы напрамак нацыянальнай палітыкі

 У краіне завяршаецца уборачная кампанія, скончана сяўба азімых культур.