Вы тут

Брэстаўчанін атрымаў Br870 штрафу за выкінутага з 8-га паверха ката


Пракуратура Брэста падтрымала ў судзе дзяржаўнае абвінавачанне па крымінальнай справе аб жорсткім абыходжанні з жывёлай, паведамляе служба інфармацыі абласной пракуратуры.


Выпадак адбыўся 17 чэрвеня. П’яны мужчына раззлаваўся на ката за тое, што ён перакуліў еду з міскі. У парыве гневу гаспадар скінуў гадаванца з балкона на восьмым паверсе. Жывёла загінула. Сведкамі таго, што здарылася сталі жыхары суседніх дамоў.

Высветлілася, што мужчыну ўжо прыцягвалі да адказнасці за парушэнне правіл утрымання хатніх жывёл.

Суд Маскоўскага раёна Брэста прызнаў фігуранта вінаватым па ч.1 ст.339-1 (жорсткае абыходжанне з жывёлай, якое пацягнула яго гібель, здзейсненае з хуліганскіх меркаванняў) КК. Ён атрымаў 30 базавых велічынь штрафу — Br870. Пры прызначэнні пакарання суд улічыў наяўнасць на ўтрыманні ў абвінавачанага траіх малалетніх дзяцей.

Прысуд у законную сілу не ўступіў. Ён можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

Прэв'ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».