Вы тут

У Мінску маршрутка заехала ў грузавік, ёсць пацярпелыя


У Мінску маршрутны аўтобус уехаў у грузавік, ёсць пацярпелыя, паведамілі ва УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Паводле папярэдняй інфармацыі, сёння каля 10.15 34-гадовая кіроўца маршрутнага аўтобуса МАЗ рухалася па вуліцы Чкалава ў напрамку вуліцы Варанянскага і паблізу дома № 2 урэзалася ў грузавік, які спыніўся наперадзе. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні, два пасажыры аўтобуса дастаўленыя ў медыцынскую ўстанову для абследавання.

Супрацоўнікі аддзела ДАІ Кастрычніцкага РУУС Мінска па факце, які адбыўся праводзяць праверку.

Прэв'ю: pexels.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?