Вы тут

Першае электраралі «Minsk ELECTRO — 2021» пройдзе на палігоне НАН 25 верасня


У суботу на Рэспубліканскім палігоне для выпрабаванняў мабільных машын Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі будзе дадзены старт першаму электраралі «Minsk ELECTRO — 2021». Яго арганізатарамі выступаюць Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Міністэрства транспарту, Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі, Беларуская аўтамабільная федэрацыя і Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі.


Праграмай мерапрыемства прадугледжаны выстава электратранспарту і кампанентнай базы, што выпускаюцца айчыннымі вытворцамі, непасрэдна спаборніцтвы электрамабіляў, а таксама катанне на персанальным электратранспарце для наведвальнікаў і гасцей.

Плануецца, што на выставе навукова-тэхнічных распрацовак у галіне электратранспарту прадставяць сваю серыйную прадукцыю і пілотныя праекты Мінскі аўтамабільны завод, Белкамунмаш, БелДжы, прыборабудаўнічы завод «Оптрон», ААТ «Віцязь».

Кампаненты сілавой устаноўкі для айчынных электрамабіляў прадставяць Магілёўліфтмаш, завод «Вымяральнік» і Аб’яднаны інстытут машынабудавання НАН Беларусі, які сёння з’яўляецца вядучым навукова-тэхнічным цэнтрам у галіне электратранспарту.

А Цэнтр контраварыйнай падрыхтоўкі забяспечыць жадаючым магчымасць праверыць свае навыкі кіравання аўтатранспартам у экстрэмальных умовах на трэнажорнай сістэме Drift-Car.

Рэспубліканскі палігон для выпрабаванняў мабільных машын знаходзіцца: 5 км МКАД, дом 23 (вонкавы бок МКАД (М9), з’езд у зашклёнага пешаходнага моста (насупраць мікрараёна Ангарская). Пачатак мерапрыемства — 11.00.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».