Вы тут

Больш за 60 км цепласетак замянілі ў Гомельскай вобласці да ацяпляльнага сезона


Больш за 60 км цепласетак замянілі ў Гомельскай вобласці да ацяпляльнага сезона 2021-2022 гадоў, паведаміў сёння гендырэктар дзяржаўнага аб’яднання «Жыллёва-камунальная гаспадарка Гомельскай вобласці» Дзмітрый Згурскі на пасяджэнні аблвыканкама, перадае БелТА.


Дзмітрый Згурскі падкрэсліў: арганізацыі ЖКГ рэгіёну выканалі рамонтна-прафілактычныя работы на аб’ектах цеплавой, вадаправоднай, каналізацыйнай гаспадаркі, у жыллёвым фондзе.

«Па бягучым рамонце цеплавых сетак на сёння ў вобласці замянілі 64,3 км. Па выніках года лічба складзе 70 км», — адзначыў ён. Гендырэктар звярнуў увагу, што гэта некалькі ніжэй запланаванага. Звязаная сітуацыя ў тым ліку з падаражэннем матэрыялаў.

Кіраўнік дадаў: у рэгіёне 71,8% цеплавых сетак, якія знаходзяцца на абслугоўванні арганізацый ЖКГ, У Пі-трубе. Прырост у гэтым годзе — 2,4%.

Да ацяпляльнага сезона ў вобласці аптымізавалі рэжымы некаторых кацельняў, на 18 цеплакрыніцах мадэрнізавалі абсталяванне, ліквідавана 8 неэфектыўных кацельняў, распавёў гендырэктар. Створаны запас дроў і дранкі. Для захоўвання драўнянага паліва рэканструявалі 9 падстрэшкаў, завяршаюць работы ў Брагінскім раёне.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».