Вы тут

Жыхар Лепеля скраў з віцебскага салона сувязі тэлефон коштам амаль у 7000 рублёў


У міліцыю звярнулася супрацоўніца аднаго з віцебскіх салонаў сувязі. Яна паведаміла, што ў каля васьмі гадзін вечара невядомы малады чалавек, разглядаючы асартымент мабільных тэлефонаў, адкрыта выкраў смартфон «Apple iPhone 12 Pro Max» коштам 6875 рублёў.


Падчас агляду месца злачынства спецыялістам Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Віцебскай вобласці на паверхнях мабільных тэлефонаў, да якіх дакранаўся зламыснік, былі выяўленыя сляды рук. Высветлілася, што яны належаць 20-гадоваму жыхару Лепеля, паведамляе УУС Віцебскага аблвыканкама. Інфармацыя неадкладна была перададзена міліцыянерам.

Падазраваны ў рабаванні быў затрыманы інспектарамі ДАІ праз дзень пасля здзяйснення злачынства. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Першамайскага РАУС высветлілі, што за гэты час малады чалавек паспеў прадаць тэлефон па цане ў некалькі разоў ніжэй рынкавай. За гэтыя грошы ён набыў аўтамабіль, на якім і быў спынены праваахоўнікамі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?