Вы тут

Кіроўца грузавіка памёр за рулём і з’ехаў у кювет


Сёння каля 11:55 кіроўца седлавога цягача «Вольва», рухаючыся па вуліцы Сяліцкага з боку прамзоны «Шабаны» у напрамку вуліцы Шабаны, выехаў за межы праезнай часткі і спыніўся на зялёнай зоне, паведамляе тэлеграм-канал ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама. 


Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца памёр за рулём грузавіка падчас руху. Па факце інцыдэнту праводзіцца праверка. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі аддзела ДАІ Заводскага РУУС г. Мінска і следча-аператыўная група ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Дзяржаўтаінспекцыя нагадвае, што кіроўцу забараняецца кіраваць транспартным сродкам у хваравітым ці стомленым стане, які ставіць пад пагрозу бяспеку дарожнага руху, і таксама пад уздзеяннем лекавых сродкаў, якія зніжаюць увагу і хуткасць рэакцыі.

Прэв’ю: pixabay.com.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.