Вы тут

Музычныя акцэнты на «Беларусь 3»


У наступную пятніцу, 1 кастрычніка, будзе адзначацца Міжнародны дзень музыкі. Вядома, гэтая падзея знойдзе адлюстраванне ў эфіры сацыякультурнага тэлеканала. Нас чакаюць канцэрты і выпуск праграмы «Камертон», дзе героем стаў дырыжор Аляксандр Сасноўскі. А ўжо ў гэтыя выхадныя ўсіх прыхільнікаў музыкі тут парадуюць прэм'ерай...


Улетку тэлеканал «Беларусь 3» сумесна з сімфанічным аркестрам медыяхолдынга пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора Аляксандра Высоцкага распачаў запіс цыкла тэматычных канцэртных праграм, прысвечаных гісторыі беларускага акадэмічнага музычнага мастацтва.

І вось у вячэрнім эфіры 25 і 26 верасня гледачоў сацыякультурнага тэлеканала чакаюць вечары з сімфанічным аркестрам. Канцэрт «Беларускія вытокі», дзе прагучыць музыка кампазітараў ХІХ стагоддзя — Караля Ельскага, Плашыны, Язэпа Казлоўскага, Напалеона Орды і Станіслава Манюшкі — будзе трансліравацца ў суботу. А ў нядзелю аўдыторыя пачуе і ўбачыць канцэрт «Чатыры стагоддзі», дзе прагучыць тэатральныя творы беларускіх кампазітараў. Сярод аўтараў — Ян Давід Голанд, Станіслаў Манюшка, Анатоль Багатыроў, Яўген Глебаў, Кацярына Шымановіч, Вячаслаў Кузняцоў, Галіна Гарэлава, Генрых Вагнер, Уладзімір Солтан і Сяргей Картэс.

Што да святочных акцэнтаў у Міжнародны дзень музыкі, то тэлеканал нам прапануе канцэрты пераможцаў конкурсу «Маладыя таленты Беларусі». Эстраду і фальклор для аўдыторыі падрыхтавалі ў дзённым эфіры, а познім вечарам меламанаў чакае канцэрт класікі.

Алена ДРАПКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».