Вы тут

На тэлеканале «Беларусь 1» распачнецца паказ тэледзённікаў праекта «Х-фактар»


Да старту «Х-фактар у Беларусі» застаюцца лічаныя тыдні, але ўжо 25 верасня на тэлеканале «Беларусь 1» распачнецца паказ тэледзённікаў праекта. Аб праекце распавядаюць таксама ў інфармацыйных выпусках Агенцтва тэлевізійных навін, у ранішняй праграме «Добрай раніцы, Беларусь!» і ў эфіры каналаў Беларускага радыё.


Падрыхтоўка найбуйнейшай эфірнай падзеі тэлесезона — на фінішнай прамой, і ўжо зусім хутка Белтэлерадыёкампанія прадставіць першы сезон папулярнай франшызы. Канкурсанты, сярод якіх каля 300 яркіх і таленавітых людзей з розных куткоў нашай краіны, падзяліліся са здымачнай групай асабістымі гісторыямі і сустрэліся з зорнымі настаўнікамі праекта — Русланам Аляхно, Сяргеем Саседавым, Сяргеем Пархоменкам (вядомым як Сярога) і Вольгай Бузавай. Тыя, каму пашчасціла пачуць запаветнае «так» пасля сваіх выступленняў, прайшлі інтэнсіўную і разнапланавую падрыхтоўку да вялікай сцэны ў трэніровачным лагеры праекта, дзе выконвалі творчыя заданні. Пра тое, хто са шчасліўчыкаў дакажа аўтарытэтным настаўнікам і тэлеаўдыторыі, што варты першага беларускага «Х-фактару», даведаемся ў прамым эфіры ў снежні.

А вось пра тое, што засталося за кадрам насычаных здымак першага беларускага шоу-праекта «Х-фактар у Беларусі», даведацца зможам з відэадзённікаў. Ужо ў гэтыя выхадныя тэлегледачоў чакаюць два вялікія спецвыпускі. Прыхільнікаў шоу чакаюць цэлыя 26 хвілін эмоцый, размоў і спеваў... Папярэднічалі гэтаму паказы скарочаных версій дзённікаў (відэаролікі працягласцю 2,5 хвіліны пачалі выходзіць у эфіры 20 верасня). І ў іх можна было знаёміцца з удзельнікамі адборачных тураў праекта з розных рэгіёнаў Беларусі. Так, цяпер маем магчымасць перанесціся ў падзеі перадкастынгавай вясны і паназіраць за тымі таленавітымі беларусамі, што вырашылі скарыстацца шанцам заявіць пра сябе і паспытаць удачу на адборах. А 9 кастрычніка ў тэлеэфіры стартуе першы выпуск «Х-фактар у Беларусі». І ўжо зараз сачыць за падзеямі праекта тэлеаўдыторыя можа як у тэлеэфіры, так і на YouTube-канале шоу. Глядзіце, вызначайцеся са сваімі фаварытамі і хварэеце за іх, бо ім вельмі важна адчуваць нашу падтрымку.

Алёна ДРАПКО

Загаловак у газеце: За крок да вялікай сцэны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».