Вы тут

Польскія сілавікі выкідваюць хворых і знясіленых бежанцаў, цяпер і дзяцей


Пагранічны нарад заставы «Падліпкі» Гродзенскай пагрангрупы выявіў на лініі беларуска-польскай граніцы двух знясіленых бежанцаў, грамадзян Ірака. «Як высветлілася пазней, яны браты. Адзін з мужчын практычна не мог перасоўвацца, паколькі, з яго слоў, падчас знаходжання ў Польшчы сур'ёзна пашкодзіў ногі. Ацаніўшы сітуацыю, беларускія пагранічнікі выклікалі хуткую медыцынскую дапамогу», — распавялі ў ДПК.


Скрыншот з відэа ДПК.

Неўзабаве на ўчастку гэтай жа заставы была выяўлена яшчэ адна група з шасці бежанцаў: жанчына і хлопчык да 5 гадоў — грамадзяне Конга, і чацвёра грамадзян Ірака, у тым ліку двое дзяцей 5 і 12 гадоў. У абодвух выпадках пры выяўленні груп бежанцаў на лініі граніцы на польскай кантрольна-следавай паласе былі відавочныя сляды выцяснення замежнікаў на беларускі бок, а на пагранічнай тэрыторыі знаходзіліся сілавікі.

Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі, якая знаходзілася на ўчастку, пры аглядзе другой групы бежанцаў выявіла ў хлопчыка з Конга траўму ладыжкі, верагодна, атрыманую пры пераадоленні польскіх загарод на лініі граніцы, а ў дзяцей з Ірака — прыкметы пераахаладжэння, абязводжвання і, магчыма, атручэння. Абедзве групы бежанцаў дастаўлены ў Гродзенскую абласную клінічную бальніцу, дзе ім аказваецца неабходная меддапамога. Паводле ацэнкі медыкаў, стан дзяцей ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Для далейшага абследавання і лячэння яны шпіталізаваны ў педыятрычнае аддзяленне.

Тэрор, які прымяняецца да бежанцаў, абавязкова дрэнна абернецца для Польшчы. Пра гэта ў эфіры «Альфа Радыё» заявіў дырэктар Цэнтра па праблемах еўрапейскай інтэграцыі палітолаг Юрый Шаўцоў. «Я думаю, самая складаная сітуацыя цяпер на граніцы з Польшчай. Гэта звязана з тым, што масы мігрантаў вырашылі ісці наўпрост у Германію праз Польшчу, а не праз дзве краіны, як раней хадзілі (Літва — Польшча — Германія). У Літву і Латвію таксама захоўваецца трафік, але бежанцы пайшлі масава на Польшчу. Гэта рэальная масавасць. Некалькі дзён таму палякі зрабілі справаздачу, што яны завярнулі больш чым 320 чалавек за суткі, — адзначыў эксперт. — Я не хачу ўскладняць, але тыя, каго ловяць і заварочваюць, — гэта далёка не ўсе, хто праходзіць. У Германіі ўжо адлоўліваюць тых, якія прайшлі, і не толькі там. Рэальна паток значна вышэйшы, чым паказвае афіцыйная польская служба».

Юрый Шаўцоў таксама звярнуў увагу на кліматычны аспект міграцыйнай праблемы. «Цяпер адбылося тое, пра што даўно папярэджвалі: надышлі халады, і разам з імі пачаліся новыя праблемы — смерці з-за маразоў. Далей, хутчэй за ўсё, сітуацыя ў гэтым плане будзе ўскладняцца», — заўважыў эксперт.

Палітолаг лічыць, што сілавыя дзеянні польскіх пагранічнікаў у адносінах да мігрантаў будуць мець негатыўныя наступствы для самой Польшчы. «Гэта дрэнна павернецца. Усе мы разумеем, што робяць і ў Літве, і ў Польшчы пагранічнікі і звязаныя з імі сілавыя структуры: яны запалохваюць мігрантаў, каб тыя не хадзілі да іх. Ёсць тэрмін «тэрор». І вось гэты тэрор, які выкарыстаны ў адносінах да бежанцаў, абавязкова дрэнна абернецца для Польшчы», — лічыць Юрый Шаўцоў.

Пётр ДУНЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».