Вы тут

У сталіцы адміністратар і бармен гульнявога клуба прысвоілі больш за 10 тысяч рублёў


Да супрацоўнікаў аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Савецкага РУУС Мінска звярнуўся дырэктар аднаго са сталічных гульнявых клубаў з паведамленнем пра тое, што выяўлена буйная нястача.


Вывучыўшы запісы з камер відэаназірання і правёўшы шэраг аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі асобы выкрадальнікаў грошай. Імі апынуліся 24-гадовы адміністратар і 25-гадовы бармен-касір гэтай жа гульнявой установы.

Высветлілася, што маладыя людзі на працягу месяца падчас сваёй працоўнай змены бралі грошы з касы для гульні ў аўтаматы. Не адыграўшыся, па ўнутраным уліку нястачу грошай адлюстроўвалі ў выглядзе гульнявых манет клуба. Па інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама,  агульная сума шкоды склала больш за 10000 рублёў.

Следчыя далі прававую ацэнку затрыманым і распачалі крымінальную справу па факце прысваення або растраты маёмасці асобай, якой яна даверана.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове. 

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?