Вы тут

БДУ ўвайшоў у ТОП-300 лепшых ВНУ па ацэнцы працадаўцаў


Абноўленая версія брытанскага рэйтынгу QS GER (Quacquarelli Symonds Graduate Employability Rankings) выйшла сёння, 23 верасня. Паводле яе звестак, БДУ ўпершыню за пяць гадоў увайшоў у групу 251-300, перамясціўшыся з леташніх пазіцый 301-500. БДУ працягвае заставацца адзінай беларускай ВНУ, якая прадстаўлена ў міжнароднай рэйтынгавай табліцы.


Фота: БелТА

QS GER бярэ па ўвагу наступныя індыкатары: рэпутацыю ўніверсітэта сярод працадаўцаў, супрацоўніцтва ВНУ з працадаўцамі, прафесійныя дасягненні выпускнікоў, арганізацыю ўзаемадзеяння працадаўцаў са студэнтамі ВНУ і ўзровень працаўладкавання выпускнікоў.

Па паказчыку "Узровень працаўладкавання выпускнікоў"  БДУ займае 79 радок у свеце, а па індыкатары “Рэпутацыя ўніверсітэта сярод працадаўцаў” — 216 месца.

Усяго ў гэтым годзе былі прааналізаваны дадныя 679 самых вядомых ВНУ з 30 тысяч  існуючых у свеце. Верхнія радкі ў рэйтынгу занялі Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Стэндфардскі ўніверсітэт і Каліфарнійскі ўніверсітэт.

Сярод універсітэтаў краін СНД і бліжэйшых суседзяў Беларусі ў рэйтынг патрапілі 14 расійскіх універсітэтаў (лідзіруе МДУ з пазіцыяй у дыяпазоне 121-130), пяць казахскіх ВНУ (Нацыянальны ўніверсітэт Казахстана Аль-Фараб 201-250), дзве з Латвіі (Універсітэт Латвіі і Рыжскі тэхнічны ўніверсітэт у групе 201-250), дзве эстонскія ВНУ (універсітэт Тарту і Талінскі тэхналагічны ўніверсітэт у групе 301-500), тры літоўскія ўніверсітэта (Універсітэт Вільнюса 301-500), чатыры польскія ВНУ (Варшаўскі ўніверсітэт 181-190), два ўкраінскія (Нацыянальны ўніверсітэт Кіева імя Т.Шаўчэнкі, 301-500).


Даведка

Паводле сусветных рэйтынгаў БДУ ўваходзіць у 1 працэнт лепшых  універсітэтаў свету. Ён прадстаўлены ў 10 глабальных і 7 прадметных рэйтынгах, але арыенцір трымае на “вялікую тройку”. У QS Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт займае 295 месца,  у U.S.News — 367. У прадметным Шанхайскім з беларускіх ВНУ прадстаўлены толькі БДУ, там ён размяшчаецца ў дыяпазоне 201-300.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.