Вы тут

Памёр адзін са стваральнікаў першай у СССР атамнай падводнай лодкі Радый Шмакаў


У свае 90 год памёр адзін са стваральнікаў першай у СССР атамнай падводнай лодкі «Малахіт» Радый Шмакаў, паведамляецца на расійскім сайце «Клуба подводников».


Радый Шмакаў нарадзіўся 17 студзеня 1931 гады ў Новасібірску. У 1954 годзе скончыў з адзнакай Ленінградскі караблебудаўнічы інстытут і пачаў працаваць у Спецыяльным канструктарскім бюро № 143 (цяпер Санкт-Пецярбургскае марское бюро машынабудавання «Малахіт») інжынер-канструктарам, з 1958 года — начальнікам сектара. Удзельнічаў у стварэнні першай атамнай падводнай лодкі К-3 «Ленінскі камсамол».

Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1978) і двойчы ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1971, 1985). У 1981 году Р. А. Шмакава была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР, а ў 1997 годзе стаў лаўрэатам прэміі Ўрада Расійскай Федэрацыі ў галіне навукі і тэхнікі.

Прычына смерці не ўдакладняецца.

Прэв’ю: pixabay.com.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.