Вы тут

Нецвярозы кіроўца перакуліўся на каршэрынгавым аўто ў Мінску


Нецвярозы кіроўца перавярнуўся на каршэрынгавым аўтамабілі на вул. Пляханава ў Мінску, паведамляе БелТА са спасылкай на УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.


Аварыя адбылася сёння прыкладна ў 2.50. Паводле папярэдняй інфармацыі, 30-гадовы кіроўца на каршарынгавым «Шэўрале» не справіўся з кіраваннем, пратараніў раздзяляльную агароджу, і аўтамабіль перакуліўся.

У ДТЗ пацярпела пасажырка аўто. З траўмамі яе даставілі ва ўстанову аховы здароўя.

Праводзіцца праверка. Устаноўлена, што ў момант аварыі кіроўца быў у стане алкагольнага ап’янення. У яго арганізме выяўлена 1,5 праміле алкаголю.

Дзяржаўтаінспекцыя чарговы раз звярнула ўвагу: дарога і алкаголь несумяшчальныя. Супрацоўнікі ДАІ просяць паведамляць пра нецвярозых удзельнікаў дарожнага руху па тэлефоне 102.

Фота УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».