Вы тут

Дырэктар аўтасэрвісу забраў з аўто, якое знаходзілася ў яго ў рамонце, камплектуючыя больш чым на 700 рублёў


У аператыўна-дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва з заявай звярнуўся 23-гадовы гараджанін, які распавёў, што стаў ахвярай злачынства: ён аддаў свой аўтамабіль у рамонт, аднак назад атрымаў яго зусім не ў той камплектацыі, што была раней. Па інфармацыі УУС Магілёўскага аблвыканкама, у машыны не хапала чатырох шын, аўтамагнітолы і дыванка на агульную суму ў 720 рублёў.


Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку высветлілі, што чужыя камплектуючыя ад аўтамабіля забраў сабе 36-гадовы... дырэктар аўтасэрвісу, у які і звярнуўся па дапамогу заяўнік. Усё гэта мужчына перапрадаў. Растлумачыць логіку сваіх паводзін ён так і не змог.

Выпадак згубы камплектуючых частак з аўтамабіля адбыўся яшчэ ў адной арганізацыі, спецыяліст якой пакінуў службовы транспартны сродак у дзённы час на вуліцы, прыпаркаваным каля аднаго з дамоў па вуліцы Першамайскай. Гэтым скарыстаўся 29-гадовы мясцовы жыхар, які выкраў з аўтамабіля выпускны калектар коштам каля 1032 рублёў. Яго мужчына перапрадаў, а атрыманыя грошы выдаткаваў на асабістыя патрэбы.

Зараз у дачыненні да падазраваных распачаты крымінальныя справы, следчымі дадзена прававая ацэнка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».