Вы тут

Ваеннаслужачы-дэсантнік атрымаў медаль «За выратаванае жыццё»


Навіна аб такой высокай узнагародзе, прысвоенай Указам Прэзідэнта нашай краіны, заспела камандзіра аддзялення аховы каменданцкага ўзвода каманднага пункта роты аховы і абслугоўвання 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных Сіл на палігоне «Брэсцкі». Акурат у гэты час сяржант кантрактнай службы адпрацоўваў задачы, пастаўленыя падчас сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2021».


Ілья КО­БАК пад­час ву­чэн­ня «За­хад-2021».

— Удзельнічаць у такой маштабнай армейскай падзеі — гонар для кожнага салдата, — мяркуе Ілья Кобак. — Мы на практыцы адпрацавалі тыя дзеянні, якія, не дай бог, нам давядзецца выконваць падчас рэальнага ваеннага супраціўлення. Акрамя таго, падчас вучэння мы па-сапраўднаму адчулі, што такое ўзаемадзеянне: гэта вельмі важна — разлічваць на дапамогу свайго баявога таварыша. Што датычыцца нашых братоў-расіян, то гэта такія ж вайскоўцы, як і мы: яны прафесіяналы, а яшчэ — вельмі прыстойныя і сумленныя людзі, якія, калі спатрэбіцца, абавязкова працягнуць руку дапамогі.

Аб тым, наколькі гэта важна — дапамагаць і адгукацца на чужую бяду, — малады чалавек ведае не па чутках. Зімой ён уварваўся ў ахопленую полымем хату і вынес адтуль пажылую жанчыну. Ні разу за гэтыя лічаныя хвіліны Ілья не падумаў пра ўласнае жыццё. І абсалютна няважна, што пацярпелая з'яўляецца вайскоўцу прабабуляй. Не задумваючыся, ён паўтарыў бы свой учынак і цяпер, чыя б хата ні гарэла.

— У тую раніцу мы дамовіліся з сябрам паехаць у горад: нам патрэбна было набыць будаўнічыя матэрыялы, — успамінае першы дзень лютага Ілья Кобак. — Я прыйшоў у прызначанае месца, як раптам ён патэлефанаваў і сказаў, што зламаўся аўтобус. Мы перанеслі нашу сустрэчу на больш позні час. Я вырашыў пачакаць сябра дома і рушыў у бок сваёй хаты. Па дарозе ўбачыў, што аднекуль ідзе моцны дым. Падбег бліжэй і зразумеў, што адкрытым полымем гарыць дом маёй прабабулі.

Ха­та, з якой ва­ен­на­слу­жа­чы вы­ра­та­ваў сваю ба­бу­лю.

Не ўбачыўшы нікога каля хаты, малады чалавек зразумеў, што яго 90-гадовая сваячка засталася ўнутры. Не раздумваючы, ён выбіў акно (уваходныя дзверы ўжо былі ахоплены полымем) і трапіў у дом. Схапіў сваю прабабулю, якая моцна спала і нават не здагадвалася аб тым, што адбываецца навокал, і вынес яе з хаты. Ніхто з іх не пацярпеў. Каб не атруціцца ўгарным газам, Ілья абкруціў твар мокрай анучай, якую перад гэтым патрымаў у снезе, — не дарма прайшла армейская навука.

Гэтая драма разыгралася на пачатку лютага ў вёсцы Масевічы, што ў Маларыцкім раёне. Што стала прычынай пажару, праваахоўнікі вясвятляюць дагэтуль. Адно было зразумела амаль адразу — сярод аднавяскоўцаў з'явіўся герой. Аднак сам Ілья так не лічыць. Па словах вайскоўца, гэтак жа паступіў бы кожны на яго месцы.

Відаць, так распарадзіўся лёс, што менавіта ў гэты час, калі магла здарыцца трагедыя, Ілью адпусцілі ў адпачынак — у 38-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгадзе ён акурат служыў тэрміновую службу. Не адбыўшы яе да канца, перавёўся на кантрактную. Малады чалавек удзячны свайму дзядзьку-мараку, які параіў звязаць сваё жыццё з войскам. Пра гэта Ілья Кобак, уладальнік высокай узнагароды Прэзідэнта, ніколькі не шкадуе.

Вераніка КАНЮТА

Фота з архіва героя публікацыі

Загаловак у газеце: Подзвіг падчас адпачынку

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

Даведаліся аб цэнах на галоўныя восеньскія ягады, спосабах іх захоўвання і «прафесійных рызыках» пры зборы журавін

У разгары сезон журавін. Менавіта цяпер самы час назапасіць гэтых ягад на доўгі перыяд халадоў і прастуд.

Грамадства

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Што пісалі беларускія класікі пра самага дарагога чалавека?

Янка Купала дакладна чуў беларускія калыханкі ад сваёй маці, Бянігны Іванаўны, лежачы ў калысцы ў Вязынцы.

Грамадства

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Калі злодзей маўчыць, за яго «гавораць» сляды. Выкрыць злачынцу дапаможа трасалогія

Банда рабаўнікоў «трапілася» дзякуючы адбіткам спецыяльнай прылады.

Грамадства

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Жыхарка вёскі Мікалаеўка Бялыніцкага раёна Ларыса Клімянок расказала пра трагедыю, якая адбылася з яе сястрой і братамі

Экспедыцыю ў Малінаўку арганізаваў навуковы супрацоўнік музея гісторыі Магілёва ветэран пошукавага руху Пётр Хаванскі.