Вы тут

З панядзелка стартуе VІ Фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія. DOC»


З панядзелка стартуе VІ Фестываль дакументальнага кіно краін СНД «Еўразія. DOC». Паказы кінастужак традыцыйна адбудуцца ў двух гарадах — у Мінску і Смаленску з 27 верасня да 1 кастрычніка 2021 года. Сёлета арганізатары атрымалі амаль 200 фільмаў-заявак з 21 краіны на ўдзел у мерапрыемстве. Але на працягу пяці фестывальных дзён гледачы ўбачаць праграму, у якую ў выніку адбору ўвайшлі толькі 30 фільмаў з 10 краін, сярод якіх Беларусь, Расія, Арменія, Узбекістан, Латвія, Азербайджан і іншыя.


У асноўнай праграме наведвальнікі фестывалю змогуць убачыць 29 кінастужак, а фільм аднаго з членаў журы Сяргея Зайцава «Мой майстар Клас» будзе дэманстравацца ў рамках пазаконкурснага паказу. Што да тэматыкі і праблематыкі, то тут, вядома, знайшлі адлюстраванне знакавыя і актуальныя тэмы: 80-годдзе з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны, 60-годзе з моманту першага палёту чалавека ў космас, 30-годдзе падпісання Белавежскіх дамоў, пандэмія і іншыя. Варта адзначыць, што засталіся нязменнымі дзве традыцыйныя для кінафоруму тэмы — «Чалавек. Праўда жыцця» і «Кантынент Еўразія», і яны аб'ядналі ў тэматычныя блокі кінастужкі, не звязаныя з канкрэтнымі датамі. Як адзначаюць арганізатары, гледачоў на пляцоўках правядзення фестывалю чакаюць сустрэчы з цікавымі, змястоўнымі і нават нечаканымі кінатворамі.Так, напрыклад, мы зможам пашырыць свае веды аб прыродзе Якуціі і лад жыцця жыхароў гэтай мясцовасці альбо даведаемся больш пра Нюрнбергскі працэс, убачым кадры вызвалення Мінска, адчуем зноў атмасферу 90-х і шэраг іншых адкрыццяў перажывём разам з героямі экрана.

Так, сярод кінастужак, якія будуць дэманстравацца на вялікім экране непасрэдна ў Мінску 30 верасня і 1 кастрычніка, заяўлены расійскія «Фабзайцы» (рэж. Марыя Смялкова), «Ржэў. 500 дзён у агні» (рэж. Раман Ганган), «90-я. Траўма» (рэж. Арцём Варабей), фільм ад латвійскага рэжысёра Андрэя Якаўлева «Латвія. Прывід акупацыі», а Украіну прадставяць стужкай Аляксандра Ракаеда «Нюрнбергскі працэс. Без права на памілаванне». Яшчэ ўбачым кінаработы ад рэжысёра Яржана Сыздыкава з Казахстана «Жыць» і ад азербайджанскага рэжысёра Фарыза Ахмедава «Апошні».

А на наступны дзень увазе гледачоў прапанаваны «Незавершаныя ўспаміны» ад рэжысёра Армена Хачатрана з Арменіі, «Свет Вірус Чалавек Прырода» рэжысёра Шакіра Холікава з Узбекістана (паралельна запланавана правядзенне майстар-класа па дакументалістыцы), кінаработы ад Расіі «Дзіцячае пекла» (рэж. Вольга Курлаева, Андрэй Гаранін) і «Браты Гадзонавы. Сямёра бесмяротных» рэжысёра Аляксея Дзянісава.

Акрамя гэтага, 1 кастрычніка ў Мінску пройдзе маладзёжны конкурс «Еўразія. DOC. 4 хвіліны». Ён у гэтым годзе адбудзецца пяты раз і стане пляцоўкай для выказвання маладых рэжысёраў-дакументалістаў. І тут большасць удзельнікаў будуць гаварыць на мове кінамастацтва пра тое, як маладое пакаленне змяняе свет вакол сябе, дзе ёсць розныя шляхі самарэалізацыі: валанцёрства, экалогія, погляд на тэму вайны і г. д.

Усе мінскія паказы фестывальнага кіно пройдуць у кінатэатры «Беларусь». Кінафестываль сёлета праводзіцца пры падтрымцы Фонду гуманітарнага супрацоўніцтва краін — удзельніц СНД, Савета Рэспублікі, Мінгарвыканкама і іншых спонсараў. На ўсе паказы (яны пройдуць у гарадскіх кінатэатрах) уваход для наведвальнікаў вольны. Таму смела можна знаёміцца з праграмай на сайце кінафестывалю eurasіa.fіlm і планаваць сваю культурную праграму.

Алена ДРАПКО

Загаловак у газеце: Як напамін аб галоўным і важным

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».