Вы тут

Задача нумар адзін — пасеяць азімыя на працягу тыдня. Лукашэнка заслухаў даклад кіраўніка Мінсельгасхарча


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раніцай 24 верасня заслухаў падрабязны даклад міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Івана Крупко аб сітуацыі, якая складваецца ў сельскай гаспадарцы ў сувязі з неспрыяльнымі ўмовамі надвор’я, перадае БелТА.


У ліку асноўных абмеркаваных праблемных пытанняў — зацягнутая сяўба азімых культур і запаволенне тэмпаў уборкі ўраджаю бульбы, у некаторых раёнах — цукровых буракоў, а таксама кукурузы на сілас.

Па выніках дакладу Аляксандр Лукашэнка даў шэраг даручэнняў. У прыватнасці, ураду, кіраўніку Мінсельгасхарча сумесна з губернатарамі — актывізаваць сельскагаспадарчыя работы і, калі магчыма, весці сяўбу азімых у тым ліку да позняга вечара, а дзе маецца магчымасць, і ноччу. Задача нумар адзін — пасеяць азімыя на працягу тыдня.

Таксама міністру і ўраду даручана праз тыдзень арганізаваць нараду ў кіраўніка дзяржавы з дакладам пра канкрэтныя вынікі праведзенай работы.

Прэв’ю: pixabay.com 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».