Вы тут

Галоўчанка: Брэсцкая крэпасць была і застанецца значнай для ўсіх пакаленняў беларусаў


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка наведаў сёння мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», перадае БелТА.


«Гэты мемарыял меў, мае і, безумоўна, будзе мець значэнне для многіх пакаленняў беларусаў. Цяжка адшукаць у нас у краіне роўнага яму па значнасці, канцэнтрацыі гераізму і мужнасці, любові да Радзімы. Словы абаронцаў крэпасці, якія яны пакінулі на аплаўлены сценах, гінучы за сваю краіну, неацэнныя для ўсіх жыхароў Беларусі. Напэўна, не адразу гэта разумееш. У кожным узросце адчыняеш у крэпасці для сябе нешта новае. З гадамі мяняецца жыццёвы вопыт, і лепш разумееш, што зрабілі абаронцы для агульнай Перамогі. Упэўнены, гэты мемарыял будзе жыць у вяках», — сказаў Раман Галоўчанка. Ён дадаў, што легендарная цытадэль з’яўляецца сімвалам нашай краіны.

Сёння ў Брэсце праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя 50-годдзю мемарыяла «Брэсцкая крэпасць-герой». Прэм’ер-міністр усклаў кветкі да Вечнага агню. Прысутныя ўшанавалі памяць абаронцаў цытадэлі хвілінай маўчання.

Раман Галоўчанка таксама наведаў маладзёжна-патрыятычны цэнтр, які знаходзіцца на Кобрынскім умацаванні. Ён пачаў працаваць у крэпасці тры гады таму. За год яго наведваюць каля 1 тыс. школьнікаў: займаюцца ў гуртках, на вучэбна-трэніровачных зборах, адпачываюць у лагеры на вакацыях. З абласнога цэнтра плануюць пераўтварыць у рэспубліканскі. Зараз выконваюцца праектныя работы, вырашаецца пытанне аб фінансаванні з наступнага года. Трэба правесці рэстаўрацыю двухпавярховай казармы 125-га стралковага палка, казематаў і зрабіць іншыя працы для развіцця інфраструктуры ўстановы.

«Трэба выкарыстаць патэнцыял крэпасці, каб унесці новую нотку ў патрыятычнае выхаванне моладзі. Прынята канцэптуальнае рашэнне аб стварэнні рэспубліканскага цэнтра, каб дзеці і падлеткі маглі правесці тут час. Ва ўрадзе абмяркоўваецца праект указа кіраўніка дзяржавы аб стварэнні гэтай установы, фінансаванні і тэрмінах будаўніцтва. Маштабны праект, які будзе рэалізоўвацца чэргамі на працягу пяцігодкі», — адзначыў прэм’ер-міністр.

Цяперашняя восень асаблівая для цытадэлі над Бугам. Мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой» быў урачыста адкрыты 25 верасня 1971 гады. А 8 лістапада 65-годдзе адзначыць Музей абароны. За гэты час тут пабывалі больш за 25 млн турыстаў з 140 краін.


Галоўчанка ўручыў калектыву МК «Брэсцкая крэпасць-герой» ордэн Францыска Скарыны

Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў сёння калектыву мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой ордэн Францыска Скарыны. Урачысты вечар з нагоды 50-годдзя мемарыяла праходзіць у Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы, перадае БелТА.

Мемарыяльны комплекс адзначаны ўзнагародай указам Прэзідэнта за значныя дасягненні ў захаванні гістарычнай спадчыны, увекавечанні памяці ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі. Раман Галоўчанка зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта калектыву мемарыяла. Прэм’ер-міністр павіншаваў супрацоўнікаў ад сябе асабіста і ад урада.

Раман Галоўчанка адзначыў, што работнікі мемарыяльнага комплексу зрабілі вельмі шмат для таго, каб свет даведаўся пра подзвіг абаронцаў крэпасці, вярнулі з небыцця імёны загінулых воінаў. «Цяпер, калі знешнія сілы спрабуюць унесці разлад у наша грамадства, перагледзець урокі Другой сусветнай вайны і перапісаць яе гісторыю, асабліва ўзрастае роля гісторыкаў, музейных работнікаў. Гэтыя людзі могуць і павінны даносіць праўду да грамадства, выхоўваць любоў да Радзімы, прывіваць мужнасць будучым абаронцам айчыны. Гэта трэба рабіць дзеля нашай агульнай будучыні, а таксама дзеля загінулых за ідэалы свабоды і незалежнасці, каб такіх трагедый больш не паўтаралася. У Год народнага адзінства на ўсіх беларусаў ускладаецца вялікая адказнасць — захаваць мір і спакой у нашай краіне», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік урада падзякаваў калектыву мемарыяльнага комплексу за працу па музеефікацыі крэпасці, архіўныя пошукі. Ён заўважыў, што наперадзе вялікая праца. «Цяпер раскрываюцца архівы, становяцца даступныя ў віртуальнай прасторы самыя аддаленыя сховішчы дакументаў, з’яўляецца шмат новых крыніц інфармацыі. Гэтым трэба скарыстацца. Неабходна працягваць даследчую працу. Упэўнены, дзякуючы карпатліваму і настойліваму пошуку атрымаецца вярнуць з забыцця новыя імёны абаронцаў крэпасці. Гэта адна з галоўных задач калектыву», — дадаў Раман Галоўчанка.

Таксама прывітальны адрас калектыву «Брэсцкай крэпасці-героя» накіраваў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Дакумент зачытаў генеральны консул Расіі ў Брэсце Ігар Канякін і перадаў дырэктару мемарыяльнага комплексу Рыгор Бысюку.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».